Чацвёртага траўня ў Менскім абласным судзе запрасілі тэрміны для фігурантаў справы па телеграм-канале «Армія з народам». На лаве падсудных — пяць чалавек: актывіст партыі "Народная грамада" Сяргей Спарыш, удзельніца руху "Краіна для жыцця" Антаніна Канавалава, блогеры Сяргей Ярашэвіч, Сяргей Коршун і Яўген Прывалаў. Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках, у падрыхтоўцы беспарадкаў, а Спарыша таксама ў тым, што перашкаджаў працы Цэнтрвыбаркама. Старшыня па справе — суддзя Сяргей Епіхаў, вядомы па працэсе аб забойстве настаўніка ў Стоўбцах, працэсу аб забойстве старых у Слуцкім раёне.

Чацвёртага траўня пракурор запрасіў абвінавачаным наступныя тэрміны:

Антаніна Канавалавапяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага режыму.Сяргей Ярашэвіч пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Сяргей Коршунчатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Яўген Прывалаўчатыры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.Сяргей Спарышшэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Мінск: пачаўся суд па справе тэлеграм-канала "Армія з народам"

У Менскім абласным судзе пачаўся працэс па справе ўдзельнікаў телеграм-канала «Армія з народам».

 Прысуд будзе агучаны сёмага траўня ў 15.00.

Крыніца: Пракурор запрасіў тэрміны для абвінавачаных па справе "Арміі з народам" палітвязняў: ад 4,5 да 6 гадоў калоніі