Абвінавачаныя Кандрацкі, Каліноўскі і Астаповіч у судзе. Скрыншот з відэа Суд Берасцейскага раёна 13 траўня вынес прысуд па крымінальнай справе за надпісы на прыпыначных пунктах і кіёску ў дачыненні да Генадзя Астаповіча, Віктара Каліноўскага і Данілы Кандрацкага.

Дзеянні абвінавачаных былі кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу – «Хуліганства, здзейсненае групай асоб».

Паводле абвінавачвання, 18 верасня 2020 года Астаповіч і непаўнагадовы Кандрацкі, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, з хуліганскіх меркаванняў, наўмысна пашкодзілі прыпыначны пункт грамадскага транспарту ў аграгарадку Вялікія Радванічы – нанеслі надпісы, у тым ліку нецэнзурнага характару. Шкода ад такіх дзеянняў абвінавачаных склала 263 рублі і 68 капеек.

Пасля гэтага ў ноч з 18 на 19 верасня Астаповіч ужо сумесна з Каліноўскім нанеслі надпісы на некалькіх прыпынках і гандлёвы кіёск у г. Брэсце, чым прычынілі шкоду на 94 рублі 1 капейку.

Усе трое былі затрыманыя 19 лютага на трое сутак, пасля гэтага ў дачыненні да Генадзя Астаповіча была прынятая мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту, у дачыненні да Віктара Каліноўскага - падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах, а Даніла Кандрацкі быў змешчаны пад варту.

Бок дзяржабвінавачання прадстаўляла пракурор Ірына Марэйка.

Кандрацкі сваю віну не прызнаў, Астаповіч і Каліноўскі - прызналі, пакрылі нанесеную шкоду ў поўным аб'ёме ў дасудовым парадку.

Суд прызнаў траіх хлопцаў вінаватымі ў злосным хуліганстве - у наўмысных дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці, учыненых групай асоб, а Астаповіча, акрамя гэтага, паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 339 КК прызначыў пакаранне:

Рашэнне суда можа быць абскарджана ў дзесяцідзённы тэрмін.

Крыніца: Трох берасцейцаў асудзілі на «хімію» і «хатнюю хімію» за нанясенне надпісаў на прыпынках