Вдмітрыю Васіленку 39 гадоў, у Талачынскім лясгасе ён працуе лесніком і вальшчыкам лесу. Сваю працу мужчына відавочна любіць: у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» шмат фотак у форменным адзенні работніка лясной гаспадаркі.
Любіць сваю працу і Вікторыя Казун. Пра гэта яна распавядала карэспандэнту абласной газеты «Витебские вести» - яна стала гераіняй артыкула «Как совместить воспитание троих детей и работу помощника лесничего, знает Виктория Казун, которая уже 16 лет трудится в Толочинском лесхозе», апублікаванага напярэдадні свята 8 сакавіка ў 2021 годзе. У тым самым артыкуле ёсць інфармацыя, што яе муж з’яўляецца галоўным ляснічым Талачынскага лясгаса, і пазнаёміліся яны на працы. У Фэйсбуку Вікторыя Казун вядзе свой уласны блог, дзе распавядае і пра працу, і пра сваіх траіх дзяцей.
Лявон Каляда