49-гадовага Андрэя Красько вінавацяць ў "несанкцыянаваным пікетаванні" па ч.1 арт. 24.23 КаАП, бо на яго старонцы ў Фэйсбуку знойдзены фотаздымкі з так званымі "рамкамі" - са сцягам Украіны, з надпісам "Я TUT" і "Мы 97%".
На судовым пасяджэнні будзе разглядацца і яшчэ адзін пратакол, складзены на Краські  - за "распаўсюд экстрэмізму" у інтэрнэце па ч.2 арт.19.11 КаАП.  
Судзіць дырэктара турфірмы  Кацярына Цыбульская - самая маладая суддзя суда Першамайскага раёна. Яна прыйшла сюды на працу  ў снежні 2024 года, і з тае пары менавіта  яе прызначаюць разбіраць палітычна матываваныя справы.
Апрача Андрэя Красько, 4 сакавіка за "распаўсюд экстрэмізму" яна судзіць яшчэ дваіх віцяблян -  прадпрымальніка  Андрэя  Капусціна і супрацоўніцу Віцебскага абласнога цэнтра дэрматавенералогіі і касметалогіі Алену Карабань.
Павел Сяргееў
