На тых, хто хацеў проста адпачыць на прыродзе і сустрэцца са старымі сябрамі, учора здзейснілі міліцэйскі налёт. Людзей затрымлівалі цэлымі сем'ямі. Вядома, што разам з дарослымі ноч у ІЧУ былі вымушаны правесці і некалькі дзяцей.
На затрыманых склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і папярэдзілі, што напрацягу двух месяцаў іх чакае суд. Інфармацыя пра інцыдэнт удакладняецца і бліжэйшымі днямі будзе дапоўнена.
Нагадаем, падобная гісторыя адбылася ў Віцебску ў 2025 годзе, калі замежныя студэнты ВНК са Шры-Ланкі сабраліся разам, каб адзначыць нацыянальны Новы год. Каля 300 юнакоў і дзяўчат зладзілі традыцыйную супольную імпрэзу, нават не падумаўшы, што трэба папярэдне атрымаць дазвол ад мясцовых уладаў. Міліцыянты палічылі святкаванне парушэннем закона і кваліфікавалі яго як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. У выніку міліцыя затрымала больш за 300 замежнікаў. Гісторыя набыла розгалас у медыя напачатку 2026 года, калі ўнутраныя міліцэйскія дакументы трапілі ў публічны доступ.
Ліна Магілянская