Чакаецца, што падчас дабрачыннага марафону будзе створана 100 унікальных "шароў дабра".
Работы прадставяць на выставе ў канцэртнай зале "Віцебск" з 11 па 17 снежня. Шары можна будзе зарэзерваваць, а пасля выставы адбудзецца ўласна аўкцыён . Паводле арганізатараў, пачатковы кошт кожнага лота складае 50 рублёў.
Выручаныя ад рэалізацыі навагодніх цацак сродкі будуць перададзены дзвюм сем'ям з Віцебска і Віцебскага раёна, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Дзіўна, што ў дзяржаве, дзе хваляцца надзвычайна чулым стаўленнем да дзетак з асаблівасцямі, на неабходныя сродкі рэабілітацыі даводзіцца збіраць грошы праз аўкцыёны.
Сяргей Забалоцкі