Ужо даўно не было чуваць, каб беларуская школа імкнулася пераймаць досвед еўрапейскіх краінаў, зацікавіўшыся падыходамі да адукацыі хаця б у суседніх дзяржавах – Польшчы або Літвы. Тым часам з прадстаўнікамі Расеі наладжваюцца ўсё больш цесныя стасункі.
У чэрвені прадстаўнікі той жа расейскай академіі прыязджалі ў Дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, дзе таксама падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. «Академия Минпросвещения России» бачыць вялікі патэнцыял у тым, каб мець доступ да ўплыву на будучых настаўнікаў у Белерусі. А таксама і на цяперашніх, бо яшчэ адну дамову ўстанова заключыла з Менскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі.
Верагодна, падобныя візіты ў бліжэйшы час будуць ажыццяўляцца і ў іншыя беларускія гарады.
Што да трэндаў, якія з“явіліся у расейскіх школах апошнім часам, варта адзначыць прынамсі некалькі, і ўсе яны звязаныя з падзеямі вайны ва Украіне. Школам было загадана вярнуцца да практыкі правядзення палітінфармацый і класных гадзін, дзе тлумачыць вучням задачы расейскай арміі «па вызваленні Украіны ад фашызму». Таксама была пастаўлена задача ўшанавання памяці загінулых расейсскіх вайскоўцаў у тых школах, дзе яны калісьці вучыліся. Да ўсяго гэтага, у расейскіх школах перыядычна праводзяць акцыі па супольным напісанні лістоў падтрымкі мабілізаваным на фронт і арганізуюць збор сродкаў ды прадуктаў для адпраўкі ў зону баявых дзеянняў.
Станіслаў Іваноўскі