Змяншэнне колькасці працаўнікоў, састарэлыя інвестыцыйныя праекты, правалы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы
Belarus Monitoring Center BELPOL прадэманстраваў ліст Віцебскага абласнога Дзяржкантроля, дзе пералічаны хібы рэалізацыі праграмы развіцця рэгіёнаў вобласці на 2026-1030гг. З пералічаных фактаў вынікае, што справаздачы кіраўніцтва Віцебшчыны пра поспехі ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы “відавочныя” у такой самай ступені, як паказнік “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”.
У Віцебску - новы кіраўнік абласной міліцыі. Гэта Аляксандр Купчэня, пераведзены з Мінска
Менавіта Аляксандр Купчэня у снежні 2020 года афіцыйна заявіў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» аб стварэнні ў МУС адзінай рэспубліканскай базы даных аб усіх грамадзянах, якія былі затрыманыя або ідэнтыфікаваныя па відэаматэрыялах падчас «несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў», для далейшага выкарыстання сілавікамі ў працы (так званая "база "Беспорядки").
Аршанская пракуратура запрашае на экскурсіі - паглядзець раскапанае пахаванне з косткамі і чарапамі
Такія экскурсіі памочнік пракурора Оршанскага раёна Сяргей Дзяржыцкі праводзяць у Смалянах – мястэчку ў 28 км ад Оршы. Агрогородок Смольяны, что в 28 км от Орши. Тут, у цяперашнім будынку аграрнага каледжа ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася адна з гарнізонных камендатур 286-й ахоўнай дывізіі вермахта.
Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ
У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі адмысловы “круглы стол”, дзе раскрытыкавалі палітыку і эканоміку Латвіі
Мерапрыемства называлася «Латвия – Беларусь: конфронтация vs диалог». Яго сэнс зводзіўся да ухвалення пазіцыі Беларусі, якая адкрыла “бязвіз” для заходніх суседзяў насуперак пазіцыі “глыбокай канфрантацыі” з боку Латвіі. Апошнюю папракнулі за “канцэпцыю савецкай акупацыі” і “палітычныя амбіцыі Рыгі”, якая захацела “разарваць масты , супрацьпаставіўшы гэтаму “фундамент национально-государственного строительства и индустриализации” у Беларусі.