КПЧ ААН прызнаў парушэнні правоў 6-ці незалежных журналістаў з Віцебшчыны, пакараных за прафесійную дзейнасць у 2017–2023 гадах
На вясновай сесіі Камітэта ААН па правах чалавека было разгледжана 11 зваротаў, падрыхтаваных віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым у інтарэсах журналістаў, якіх пакаралі штрафамі за "незаконны" распаўсюд інфармацыйнай прадукцыяй або за супрацу з замежнымі СМІ.
Глыбоцкія журналісты выйгралі справу супраць Беларусі
Камітэт па правах чалавека рагледзеў звароты беларускіх журналістаў з Глыбокага Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача і прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні іх правоў на законнае права збіраць і распаўсюджваць інфармацыю. Гэтае права замацаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Мандат місіі УВКПЧ ААН па сітуацыі ў Беларусі працягнуты на адзін год
На 52-й сесіі ААН прынялі рэзалюцыю Савета па правах чалавека пра Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 і пасля. Гэта значыць, што мандат місіі УВКПЧ ААН (examination mission) па разгляду сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнуты яшчэ на адзін год.
Да пачатку лютага жыхары Віцебскай вобласці яшчэ змогуць паскардзіцца ў ААН
Беларускія ўлады ў лістападзе 2022 года выйшлі з працэдуры разгляду індывідуальных скаргаў, што з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай для абароны правоў чалавека. Дэнансацыя набудзе моц 8 лютага 2023 года, а да гэтага часу беларускім грамадзянам яшчэ можна будзе падаваць індывідуальныя паведамленні аб парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў.
Камітэце ААН па правах чалавека абараніў правы Юрыя Бельскага, які памёр у 2021 годзе
Камітэт 17 траўня разгледзеў зварот №2766/2016 праваабаронцы з Полацку Юрыя Бельскага. У сваім рашэнні Камітэт пацвердзіў пазіцыю актывіста аб тым, што беларускія ўлады парушылі яго свабоду публічна выказваць свае меркаванні і права праводзіць масавае мерапрыемства. Нажаль, Юры не дачакаўся гэтай падзеі, бо памёр 19 чэрвеня 2021 года.