Цягам верасня вучэнні “народных апалчэнцаў” праводзяцца ў розных сельсаветах раёна. Іх навучаюць абыходжанню са зброяй і навыкам тактычнай медыцыны. Вучэнні ў Бешанковіцкім раёне з'яўляюцца яркай ілюстрацыяй новага падыходу, які дзяржава апошнія гады актыўна навязвае грамадству, дзе ўся афіцыйная рыторыка будуецца на штучным нагнятанні ваеннай істэрыі і планамерным стварэнні ілюзіі, нібыта краіна знаходзіцца ў суровым варожым атачэнні, і небяспека чакае літаральна за парогам уласнага дома.

Аксане Марынінай з Мінска праз 10 дзён споўніцца 59 гадоў. Сёння яе імя і прозвішча з’явілася на сайце МУС у пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.1 арт.368 КК РБ – за абразу Аляксандра Лукашэнкі і паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ – за удзел у “дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Выглядае, што Аксану Марыніну асудзілі да “хатняй хіміі”.

Пра гэты выпадак ён распавёў прававому інспектару абласной Федэрацыі прафсаюзаў работнікаў культуры, інфармацыі спорту і турызму падчас прыёму 24 верасня. Пытанне пра суботнікі – невыпадковае. Бо менавіта ў Сенненскім раёне суботнікі абвяшчаюць часцей, чым у іншых рэгіёнах вобласці.  

Супрацоўнікі праводзяць гутаркі перад насельнікамі – навучэнцамі ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных астановаў. Іх тэматыка разнастайная – ад папярэджанняў пра “заробкі” у тэлефонных махляроў і распаўсюднікаў наркотыкаў да перасцярогаў наконт падпісак на “экстрэмісцкія” інтэрнэт-рэсурсы.

Артыкулы пра тое, што Дзяржкантроль правярае “трывожныя сігналы”, заўважаныя ў інтэрнэце, і што іх “существенная часть“ не адпавядае рэчаіснасці, на працягу верасня выйшлі адразу ў некалькіх раённых выданнях.

Пра тое, што ёй патэлефанавалі з міліцыі і заўтра мусяць удакладніць час, да якога яна мусіць з’явіцца, Эльвіра Мірсалімава напісала ў сваім Тэлеграм-канале. Прычым не адзін раз, а тройчы за сённяшні дзень. Версію пра «донос местных нациков» яна ніяк не каментуе. Але відавочна мае на ўвазе сваё затрыманне ў 2024 годзе.

Відэаканферэнцыя была арганізавана аршанскім раённым аддзелам адукацыі для старшакласнікаў  9-ці аршанскіх школ. 174 вучні сядзелі перад маніторамі ў сваіх навучальных установах і глядзелі на быт зняволеных.

“Вясна” паразмаўляла з вязнем, які быў вызвалены з-за кратаў у складзе адной з груп памілаваных і прымусова дэпартаваных. Ён правёў у наваполацкай калоніі некалькі гадоў — спачатку на агульным, а пасля на строгім рэжыме.

Belarus Monitoring Center BELPOL  прадэманстраваў  ліст Віцебскага абласнога Дзяржкантроля, дзе пералічаны хібы рэалізацыі праграмы развіцця рэгіёнаў вобласці на 2026-1030гг. З пералічаных фактаў вынікае, што справаздачы кіраўніцтва Віцебшчыны пра поспехі ў эканоміцы і сельскай гаспадарцы “відавочныя” у такой самай ступені, як паказнік “сярэдняй тэмпературы па бальніцы”.

Тамтэйшая «раёнка» ад імя мясцовага РАУС надрукавала артыкул «Профилактика вовлечения учащихся в деструктивные формирования”. У ім пералічаны катэгорыі “объединения деструктивной направленности”, да якіх міліцыя аднесла і “экстремистские группировки, которые специализируются в настоящее время по трем основным направлениям: политическое, националистическое и религиозное”.