Што падарыў Віцебску “мецэнат года” Андрэй Сідараў?
28 чэрвеня ў абласным цэнтры адбылося ўганараванне званнем “Віцябчанін года”. Традыцыйна яно адбываецца ў некалькіх намінацыях, і сярод іх - званне “Мецэнат года”. І ўжо другі год запар гэтае званне надаюць Андрэю Сідараву, дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Витстройтехмаш». У гараджан пытанне: за якія заслугі ён атрымаў гэтае званне? Дарэчы, Андрэй Сідараў атрымаў яго ўжо трэці раз: упершыню яго назвалі самым выбітным мецэнатам у 2017 годзе.
Праваабаронцы прызналі палітзняволеным Вячаслава Малышава - ураджэнца Віцебшчыны
Яго імя і прозвішча з’явілася ў абноўленым 27 чэрвеня 2025 года пераліку асобаў, “датычных да экстрэмсісцкай дзейнасці” на сайце МУС. З тры дні да гэтага, 24 чэрвеня, Вячаслава Малышава ўключылі ў пералік асоб, “якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці” - гэты спс складае КДБ.