Аўторак, 29 Ліпень 2025

Аршанскую міліцыю накіравалі інспектаваць хаду ўборачнай кампаніі

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Менавіта так сцвярджае мясцовая “раёнка”. І толькі з тэкста артыкула становіцца зразумела, што ў міліцыянтаў ёсць канкрэтная зона адказнасці - сачыць, каб не было крадзяжоў на аб’ектах АПК. А таксама чамусьці менавіта міліцыянаў абавязалі павяраць, ці маюць сельскагаспадарчыя машыны агнетушыльнікі, ці спраўнымі яна выходзяць на палі і ці не п’яныя на іх кіроўцы.

Складана сабе ўявіць, што міліцыянты разбіраюцца ў сельскагаспадарчай тэхніцы і маюць належны ўзровень ведаў, каб “проверить необходимую документацию”  на зернесушыльным комплексе або малочна-таварнай ферме. Але “Аршанская газета” апісвае  працу супрацоўнікаў МУС менавіта так.

У сваіх сацсетках мясцовае выданне пайшло яшчэ далей: у рэдыкцыйным TikTok размясцілі відэаролік , дзе ў кампаніі міліцыянтаў праверкай працаздольнасці камбайнаў  займаецца сам  старшыня райваканкама Ігар Мароз. Інтэрнэт- карыстальнікі адкрыта насміхаюцца з такіх навінаў:

-“Как могут проверить тех состояние комбайна пред райисполкома и милиционер?”
-”Комбайнера раньше проверял инженер или огромном,а сейчас проверяют кто в этом ни бум бум”.
-”А что, преступления в РБ уже все раскрыты?Что милиционеры  по полям ныкаются во время уборочной.”
-”Представляю , как пришел шериф из Нью- Йорка к фермеру…”
-”Пускай бы председатель райисполкома вместе с милиционерами работали на экипаже комбайна а их проверяли рабочие”.

Надзвычайная актывізацыя “правяральшчыкаў” разгарнулася і ў іншых раёнах Віцебшчыны. Часам на аднаго камбайнера  прыходзіцца сама менш па чатыры “кантралёры” - з міліцыі, ДАІ, МНС і чыноўнік з райвыканкама.

Марына Пятрова