Суды Віцебшчыны зноў паспрыялі папаўненню Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
У Віцебску асудзілі выкладчыка, кандыдата ветэрынарных навук Дзяніса Голубева. За абразу Лукашэнкі і, падобна, па справе “Беларускага Гаюна”
Яго імя з’явілася на сайце МУС у абноўленым сення пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, справу Дзяніса Голубева разбіраў Віцебскі абласны суд, яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнісанне экстрэмісцкай дзейнасці). Зараз мужчына ўжо за кратамі, тэрмі не вядомы.
“Экстрэмісцкай” інфармацыйнай прадукцыяй прызналі старонку ў Instagram з віцебскімі навінамі
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі Instagram-старонку "Второй регион Беларуси". Яе прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, рашэнне было прынята 16 красавіка.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі" лагатып Радыё Свабода і сацсеткі мясцовых актывістаў
Усе гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі прызнаныя "экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй" у адзін дзень, 15 красавіка. 24 красавіка іх уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Міністрэрства інфармацыі.
Суд Лёзненскага раёна ў адзін дзень прызнаў 4 інтэрнэт-рэурсы “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”
На гэтым тыдні ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ўключылі 4 інтэрнэт-рэурсы, якія 14 красавіка суд Лёзненскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй”.