Суддзя, якая асудзіла ксяндза з Шуміліна, пайшла на падвышэнне
Паводле указа Аляксандра Лукашэнкі “Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў” №46 ад 12 лютага адбыліся змены ў кадравым складзе судзейскага корпуса Віцебшчыны. Так, Іну Грабоўскую, якая 5 год адпрацавала старшынёй Шумлініскага райсуда, перавялі на пасаду суддзі ў Віцебскі абласны суд. Самым гучным працэсам на ранейшай пасадзе быў суд над святаром Анджэем Юхневічам, пробашчам парафіі Маці Божай Фацімскай, затрыманым у траўні 2024 г.
Віцебскі абласны суд вынес завочныя прысуды стваральнікам і ўдзельнікам ініцыятывы «Честные люди»
22 студзеня ў Віцебскім абласным судзе прагучалі выракі Алене Жываглод, Зарыне Сарокінай, Алегу Давыдчыку і Цімафею Малахоўскаму. Ім прысудзілі ад 8 да 10 год зняволення і велізарныя штрафы. Судовы працэс доўжыўся 2 з паловай месяцы – з 5 лістапада 2025г.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў “экстрэмісцкай” групу прыхільнікаў Мікалая Лукашэнкі
19 студзеня ў абноўленым Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася згадка пра групу ў “ВКонтакте” з назвай "Легіён Мікалая Лукашэнкі". Яе змест сваім рашэннем ад 15 студзеня прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” суд Чыгуначнага раёна Віцебска.
Суды Полацка, Наваполацка і Вушачаў паспрыялі папаўненню “экстрэмісцкага” спіса
У абноўлены 12 студзеня “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” дадалі шэсць інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных "экстрэмісцкімі" рознымі судамі Віцебскай вобласці. Сярод гэтых рэсурсаў - старонкі беларускіх супольнасцяў за мяжой і - што дзіўна! - прыватныя старонкі майстра выцінанкі з Маладзечна.
Суд Лёзненскага раёна зноў прызнаў “экстрэмізм”
20 снежня “экстрэмісцкімі” былі прызнаны Telegram-канал "Беларускi ПЭН» і старонка "Embaixada Popular de Belarus no Brasil" (Народнае пасольства Беларусі ў Бразіліі) у Facebook.
23 снежня гэтыя інтэрнэт-рэсурсы былі ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.