Субота, 16 Май 2026

Суды Віцебшчыны зноў паспрыялі папаўненню Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Адпаведныя рашэнні прынялі суды Чашніцкага і Расонскага раёнаў. 

“Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” прызнаны відэаролік “Почему Уехал из Беларуси? Когда Вернусь Обратно?” Такое рашэнне 14 траўня прыняў суд Расонскага раёна, і ўжо назаўтра гэты відэаролік на YouTube-канале "vladsmile" уключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У ім відэаблогер з нікам vladsmile распавядае, чаму ён з’ехаў з Беларусі і чаму ніколі не плануе туды вяртацца.

Не, хлопец не браў удзелу ў пратэстных падзеях 2020-га года – быў тады яшчэ малы, і яму не пагражаюць наступствы за актыўнасць у тыя часы. Але ён кажа, што не пачуваецца бяспечна ў роднай краіне, дзе можна трапіць за краты за неасцярожнае слова. У якасці яшчэ адной прычыны згадвае неабходнасць служыць у войску - гэта для яго стала абсалютна непрымальным пасля нападу Расіі на Украіну.

Суд Чашніцкага раёна прызнаў “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” старонку ў Instagram нарвежскай грамадскай арганізацыі Грамадская арганізацыя Solidaritet med Belarus (Solibel) была створана ў 2021 годзе для падтрымкі дэмакратычных зменаў, абароны правоў чалавека і дапамогі рэпрэсаваным беларусам, у тым ліку вымушаным эмігрантам.

Старонка “solibel.no“у Instagram была прызнана “экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй” 12 траўня, на наступны дзень яе ўключылі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ларыса Доўгая