Праваабаронцы кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі атрымалі дакументальнае пацверджанне расстрэлу Віктара Паўлава. Паводле пасведчання аб смерці расстрэл адбыўся 13 траўня 2021 года. У пасведчанні, выпісаным на імя Віктара Паўлава, месца смерці пазначана – Менск, графа аб прычынах смерці – пустая, піша Беларускае Радыё Рацыя.

Камітэт ААН па правах чалавека асуджае Рэспубліку Беларусь за прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Віктара Паўлава, чыя справа ўсё яшчэ знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

У кнігу ўвайшлі ўспаміны сведкаў трагічных падзеяў і іх нашчадкаў, сабраныя неабыякавымі аматарамі праўдзівай гісторыі Беларусі. Аўтары і ўкладальнікі кнігі «Віцебскія Курапаты» мяркуюць, што яна будзе цікавая тым, хто займаецца краязнаўствам і хто шукае гістарычнай праўды пра падзеі сталінскага тэрору ў Беларусі.

Вярхоўны суд 12 лістапада разгледзеў у апэляцыйным парадку крымінальную справу ў дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. 30 ліпеня судовая калегія Віцебскага абласнога суду прысудзіла яго да найвышэйшай меры пакараньня – расстрэлу.

Праваабаронца Павал Левінаў перадаў усім судзьдзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду 14 саколак з надпісам “Правасудзьдзе без забойства”. Такім чынам ён нагадаў судзьдзям пра Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца сёньня – 10 кастрычніка.