Грамадскае меркаванне большасці краінаў складаецца ў жаданні людзей захаваць дадзены від пакарання. Тым не менш, выкананне правоў чалавека не павінна залежаць ад настрояў у грамадстве. Бо нам вядомыя трагічныя факты, калі грамадства лічыла прымальным эксплуатаваць цемнаскурых, ізаляваць людзей з інваліднасцю або знішчаць цэлыя народы.
На сённяшні дзень мы маем шматгадовы досвед краінаў свету, якія адмовіліся ад гэтага віду пакарання, і чалавецтва можа зрабіць прамыя высновы пра неэфектыўнасць смяротнага пакарання ў папярэджанні злачыннасці і рызыках забойства невінаватых.
Мы выступаем за справядлівае і абгрунтаванае пакаранне для злачынцаў, якое служыць мэтам правасуддзя і вартае грамадства, дзе права на жыццё з'яўляецца абсалютнай каштоўнасцю.
Таксама з'яўляюцца бясспрэчнымі даследаванні, якія паказваюць, што чым больш людзі ведаюць пра факты, звязаныя са смяротным пакараннем, тым менш яны выступаюць супраць яго адмены. На жаль, дзяржавы, якія практыкуюць дадзены від пакарання, часта адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю сваім грамадзянам па гэтым пытанні, перашкаджаюць у гэтай працы праваабаронцам, што падтрымлівае існуючыя ў грамадстве міфы.
Мы прыводзім свае аргументы, заснаваныя на досведзе 140 краінаў свету і праведзеных даследаваннях.