Для жыхароў Віцебска сімвалам палітычных рэпрэсій з'яўляецца лясны масіў каля вёскі Хайсы, у якім работнікі Наркамата ўнутраных спраў СССР у 30-х гадах мінулага стагоддзя рабілі масавыя пакаранні тых грамадзян, якія сталіністы палічылі шкоднымі для рэжыму.
Каб вярнуць з гістарычнага небыцця ахвяр і катаў у Віцебску створана і актыўна працуе ў гэтым напрамку грамадзянская ініцыятыва “Хайсы – віцебскія Курапаты”.
Ініцыятыва была створана ў 2015 г. – неўзабаве пасля таго, як у лесе паміж вёскамі Хайсы і Дрыколле, за 15 км ад Віцебска, былі знойдзены чалавечыя парэшткі, і мясцовыя жыхары распавялі пра масавыя расстрэлы ў гэтых мясцінах у 1937-38 гадах.
Удзельнікі арганізацыі працягваюць традыцыю, распачатую ўдзельнікамі віцебскага клуба “Узгор’е”, якія яшчэ ў 1989 г. ўсталявалі першыя мемарыяльныя крыжы на месцы “сталінскіх расстрэлаў” каля вёскі Паляі Віцебскага раёну.
За час існавання ініцыятывы быў створаны самаробны мемарыял каля вёскі Хайсы, запісаны ўспаміны старажылаў і ўстаноўлены імёны некаторых ахвяраў, якія знайшлі тут апошні спачын.
У 2017 г. ініцыятыва была ўганараванна званнем “Чэмпіён грамадзянскай супольнасці”, а падсумаваннем зробленай працы ў 2019 г. стала перасоўная фотавыстава “Хайсы- віцебскія Курапаты”, якая экспанавалася ў Віцебску, Полацку, Глыбокім, Браславе, Мёрах.
Пасля падзей 2020 года, калі існуючы ў Беларусі аўтарытарный рыжым, пачаў масава рэпрэсаваць сваіх палітычных апанентаў, пераконвае ў тым, што існаванне ініцыятыў, падобных на “Хайсы – віцебскія Курапаты”, застаецца актуальнай.
Алег Кунін