У жніўні 2022 г. суд Оршы і Аршанскага раёна пакараў Наталлю Кукішаву 2-ма гадамі калоніі за абразу прэзідэнта РБ. Наталля Кукішава, прызнаная беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнай зняволенай, адбыла гэты тэрмін "ад званка да званка", а пазней з'ехала з Беларусі ў Амерыку.
На волі яна паспела даць некалькі інтэрв’ю праваабаронцам і незалежным журналістам, дзе распавядала пра ўсё, што з ёй адбылося. І ўжо ў ЗША Наталля завяла канал у Tik-Tok, дзе таксма распавядае пра тое, як яна патрапіла ў турму, што ёй давялося там перажыць, якія высновы яна зрабіла за час знаходжання ў калоніі.
Васіль Шмігалёў
Панядзелак, 27 Кастрычнік 2025
Аршанка Наталля Кукішава - пра турму і пра свабоду
Наталля Кукішава - былая палітзняволеная. У 2021 годзе яна працавала фельчарам у стаматалагічным аддзяленні Аршанскай паліклінікі №2, і яе затрымалі па падазрэнні ў абразе дзяржаўнага служачага ў каментарах, пакінутых у сацсетках. Крымінальны пераслед тычыўся “справы Зельцэра” – інцыдэнта, калі ў верасні 2021 года ў кватэру ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра ламіліся сілавікі, і падчас перастрэлкі загінуў гаспадар і адзін з супрацоўнікаў КДБ. Але пасля некалькіх месяцаў знаходжання ў СІЗА абвінавачанне Наталлі Кукішавай змянілі.
Апублікавана ў
Палітвязьні