Лаўрэаткай Праваабарончай прэміі ў намінацыі «Праваабарончая салідарнасць» стала палітзняволеная Вольга Брыцікава
На гэтую намінацыю вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.
Павел Левінаў стаў лаўрэатам сёлетняй Праваабарончай прэміі ў намінацыі “Праваабаронца года”
Сёлета пераможцамі ў гэтая намінацыі прызнаныя адразу тры чалавекі, вядомыя сваёй праваабарончай дзейнасцю: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай. “Я шчаслівы аказацца сёння ў гэтай кампаніяй з двума праўкраснымі жанчынамі, павіншаваць іх з гэтай узнагародай. І наш агульны шэраг сёння выразна дэманструе, што мы не адны, што мы – каманда і ўто мы рушым у правільным накірунку. І гэта дае надзею, што правы чалавека ў Беларусі будуць адноўленыя”, сказаў Павел Левінаў падчас уручэння прэміі.
10 снежня — Дзень правоў чалавека
77 год таму, 10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. З тых часоў гэтая дата з’яўляецца штогадовай магчымасцю ацаніць вартасць правоў чалавека, звярнуць увагу на нейкі канкрэтны аспект гэтых правоў і падняць голас у імя таго, каб кожны, дзе б ён ні знаходзіўся, карыстаўся ўсімі правамі чалавека.
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў абраны фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі-2025
Ен стаў адным з прэтэндэнтаў на гэтую прэмію ў намінацыі “Праваабаронца года-2025”. Інтрыга, каму гэтая прэмія ўсё ж такі дастанецца, будзе раскрыта 10 снежня ў Дзень абароны правоў чалавека.
Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў ўключаны ў лонг-ліст намінантаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025.
Імя і прозвішча Паўла Левінава ўключына ў спісы прэтэндэнтаў на атрыманне прэміі ў двух намінацыях: “Праваабаронца года – 2025” і “Праваабарончая салідарнасць – 2025”.