Аналітычны агляд правоў чалавека ў Беларусі ў 2022 году
Летась працягваўся і нарастаў надзвычай глыбокі грамадска-палітычны крызіс, у вытоках якога знаходзілася ўзурпацыя ўлады і яе засяроджванне на працягу чвэрці стагоддзя ў руках А. Лукашэнкі, вынікам якой сталі слабасць дэмакратычных інстытутаў, адсутнасць найважнейшых і абавязковых дэмакратычных гарантый, павагі і выканання правоў чалавека і асноўных свабод. Поўны тэкст агляду можна паглядзець тут.
Каб абараніць правы падсудных “вясноўцаў” праваабаронца Левінаў звярнуўся ў пракуратуру
Праваабаронца Павел Левінаў 16 студзеня 2023 года звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды ўтрымання "вясноўцаў" Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча закаванымі ў кайданкі падчас судовага разбіральніцтва па "справе "Вясны".
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
На ўрачыстай цырымоніі ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні 11 студзеня абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі адмены прысудаў і вызваленне лідараў незалежных прафсаюзаў
5 студзеня 2023 г. Мінскім гарадскім судом вынесены прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да лідараў беларускіх незалежных прафсаюзаў, палітвязняў: былога кіраўніка Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці — РЭП Генадзя Фядыніча, лідара Аршанскага незалежнага прафсаюза РЭП, выканаўцы абавязкаў старшыні прафсаюза РЭП Васіля Бераснева (таксама сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэта), актывіста прафсаюза РЭП Вячаслава Арэшкі.
У Мінску па "справе Вясны" судзяць чатырох праваабаронцаў
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 5 студзеня, распачынаецца суд "па справе Вясны". Паводле ч. 4 арт. 228 ("кантрабанда арганізаванай групай") і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак") судзяць чатырох праваабаронцаў: старшыню Праваабарончага цэнтра "Вясна" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча, а таксама завочна Змітра Салаўёва, які вымушаны быў пакінуць Беларусь.