Вельмі верагодна, што МУС вырашыў засакрэціць спіс "экстрэмістаў", каб прыхаваць ад грамадскасці факты рэпрэсій па палітычных матывах.
Нагадаем, у так званы «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, дачынных да экстрэмісцкай дзейнасці», які вядзе МУС, трапляюць грамадзяне, у дачыненні да якіх уступіў у законную сілу судовы прысуд па шэрагу крымінальных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Найперш гэта артыкулы, паводле якіх людзей судзілі за пратэсты 2020 г.
- Артыкул 342 КК РБ — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (самы масавы артыкул па выніках пратэстаў 2020 года):
- Артыкул 293 КК РБ — Масавыя беспарадкі.
А таксама артыкулы, паводле якіх караюць за "экстрэмісцкую дзейнасць":
- Артыкул 361-1 КК РБ — Сварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім (часта прымяняецца за адміністраванне або падпіску на так званыя «дваровыя чаты», ініцыятывы ці незалежныя медыя).
- Артыкул 361-2 КК РБ — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
- Артыкул 361-4 КК РБ — Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (напрыклад, перадача інфармацыі ці фота/відэа перамяшчэння вайсковай тэхнікі незалежным Telegram-каналам).
Асобная групу артыкулаў - гэта "абразы":
- Артыкул 368 КК РБ — Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Артыкул 369 КК РБ — Абраза прадстаўніка ўлады.
- Артыкул 391 КК РБ — Абраза суддзі.
Апрача гэтага, у "экстрэмісцкі" спіс уключылі людзей, асуджаных па такіх артыкулах, як:
- Артыкул 369-1 КК РБ — Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.
- Артыкул 130 КК РБ — Разпальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы.
- Артыкул 361 КК РБ — Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
Аляксей Супрун
Субота, 03 Кастрычнік 2026
МУС не абнавіў спіс "экстрэмістаў" на сваім сайце. Гэтую інфармацыю цяпер будуць хаваць?
У пятніцу 2 кастрычніка - у той дзень, калі штотыдзень традыцыйна адбывалася абнаўленне "пераліку асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці", ніякіх новых звестак на сайце ведамства не з'явілася. Больш за тое. Яшчэ 28-га верасня мы заўважылі, што з сайта МУС знікла частка "экстрэмісцкага" спіса - якраз тыя імёны і прозвішчы, якія былі дададзены падчас апошняга абнаўлення 25 верасня. Цяпер інтэрнэт-карыстальнікі могуць бачыць гэты спіс толькі ў такім выглядзе, у якім ён быў 18 верасня - гэтая дата пазначана апошняй.
Апублікавана ў
Дзяржава