Гледачы ў каментарах пацвердзілі гэтыя факты і нават дадалі ўласныя назіранні: “Там и в 21 кабинете на 2 этаже упал огромный кусок с потолка”. Таксама каментатары абураліся падыходам да падрыхтоўкі школ да 1 верасня: “А ведь школу приняли. Как так?”, “Зачем делать школы и что то для детей!!???лучше флаг ещё один установим, ТЦ новый откроем,ледовый построим ещё один,фестивали фанариков и ненужные шумные концерты на площади, которые спать мешают нормальным людям...Вот куда деньги то идут...а не на детей!!!”.
Цяпер, як паведамляе Telegram-канал «Витебск, я гуляю!», дырэктар і настаўнікі распытваюць дзяцей, якім чынам інфармацыя дайшла да “экстрэмісцкага” пабліка.
Між тым, будынак СШ №18 – адзін з самых старых у горадзе. Яго ўзвялі ў 1937 годзе, як і СШ №10, якую зачынілі праз небяспеку для вучняў. А стары будынак гімназіі №1 – таксама былую “сталінскую школу” – давялося зносіць, бо там трэснула сцяна. На гэтым месцы ўжо збудавалі новы корпус.
Андрэй Пірагоў
Чацвер, 01 Кастрычнік 2026
“Хто распавёў, што школа развальваецца?” У Віцебску апытваюць вучняў СШ №18
28 верасня віцебскі Tik-Tok-канал распавёў пра тое, што навучальная установа аказалася не зусім гатова да навучальнага года: у двух кабінетах, размешчаных на 3 паверсе будынка, са столі абвалілася штукатурка.
Апублікавана ў
Рознае