Конкурс грамадскіх ініцыятыў выклікае ўсё больш пытанняў
Віцебскі аблвыканкам ужо некалькі год запар абвяшчае конкурс грамадскіх ініцыятыў, па выніках якога праекты-пераможцы атрымліваюць фінансавыя сродкі на іх рэалізацыю. Праўда, “за кадрам” заўсёды застаецца, якая менавіта ініцыятыва распрацоўвала праект, хто гэтыя людзі і якую частку грамадскасці прадстаўляюць. Селета ўлады маюць намер падтрымаць 11 праектаў, але пра іх сутнасць нічога не гаворыцца, хаця іх можна лічыць грамадска значнымі. Ужо не кажучы пра тое, што на рэалізацыю будуць выдаткаваны бюджэтныя сродкі.
Грамадскае аб’яднанне “Рускі дом” працягвае сваю дзейнасць на Віцебшчыне
Паводле справаздачы аб’яднання, яно налічвае 17 чалавек і правяло ў 2021 годзе 49 мерапрыемстваў. Арганізацыя паведамляе, што кіруючы орган - Дума грамадскага аб’яднання “Рускі дом” знаходзіцца ў Віцебску, і пра тое што не мае грашовых паступленняў ад замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацый.
Віцебскі лідар ЛДПБ негатыўна выказаўся пра апазіцыйныя партыі
Старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ЛДПБ Ігар Цеплякоў падзяліўся сваім меркаваннем пра законапраект «Аб зменах у законах па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў». На ягоную думку, дзейнасць палітычных партый не павінна дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, «як адбылося ў 2020-м годзе». Без спасылак на хоць якія крыніцы і не называючы канкрэтных грамадскіх утварэнняў, Цеплякоў заяўляе, што «шэраг партыяў, якія займалі радыкальную ў адносінах да ўладаў пазіцыю, спрабавалі «расшатаць рэжым», а фактычна ішлі супраць дзяржаўнага ладу», падпарадкуючыся «замежным «замоўнікам» смуты».
У Варшаве дзейнічае шэлтар для сем’яў бежанцаў з Беларусі і Украіны
Жыхарка Пастаўскага раёна Ганны Федаронак, якая мела праблемы з уладамі ў Беларусі за сваю грамадскую актыўнасць у 2020 годзе, 6 месяцаў таму адкрыла ў Польшчы шэлтэр (прытулак) для бежанцаў. Гэта звычайны дом, у якім могуць знайсці прытулак тыя, каму патрэбная тэрміновая рэлакацыя і першапачатковая дапамога. Фінансуе праект італьянскае прадпрыемства „Progetto Sud”.
Недзяржаўныя грамадскія структуры ліквідуюцца, дзяржаўныя – ствараюцца
У Наваполацку абвясцілі пра тое, што пры мясцовым гарсавеце будзе працаваць моладзевае аб’яднанне. На апошняй сесіі гарсавета было агучана, што стварэнне новага аб’яднання ўжо ідзе: на сённяшні дзень сабрана каля 30-ці заявак на ўдзел ад прадстаўнікоў БРСМ, работнікаў прадпрыемстваў і ўстановаў гораду. Трапіць у лік моладзевага органа будзе няпроста: удзельнікаў будзе ўсяго 30, і кожная кандыдатура будзе ўзгадняцца з Наваполацкім гарсаветам.