Трымаюць тут ад аднаго да трох месяцаў і дапамагаюць зрабіць далейшыя крокі ў Польшчы. Таксама ёсць ложкі-месцы для перабывання ад трох дзён да тыдня, каму патрэбны гэты час, каб аглядзецца і пачаць рабіць першыя крокі ў новай краіне
Каб пасяліцца ў прыюце патрэбная пячатка ў пашпарце, што чалавек перасёк мяжу пасля пачатку ваенных дзеянняў, пасля 24 лютага 2022 года. Гэта могуць быць, як украінскія сем’і, так і беларускія.
У першаю чаргу даюць “дах над галавой” мацям з дзецьмі, у каторых бацька ва Украіне на фронце ці ў тэрыятарыяльнай абароне. Таксама гэта могуць быць і беларускія маці з дзецьмі, калі адзін раз уцякалі ад Лукашэнкі з Беларусі, а пасля ад ваенных дзеянняў з Украіны.
Паводле сп. Федаронак, яна добра разумее бежанцаў, бо сама была ў падобным стане. Таму запрашае ўсіх, хто мае патрэбу ў шэлтэры звяртацца па адрасе ul. Blotna 18, якая знаходзіцца ў польскай сталіцы.
Сяргей Ільін