Telegram-канал, блізкі да  сілавікоў, апублікаваў відэа з Ігарам Пасновым, дзе ён сядзіць у кабінеце, а каля яго на сценцы вісіць каляндар з сённяшняй датай 5 кастрычніка. Відэа вельмі кароткае: зняволены толькі называе свой артыкул. У публікацыі паказаны скрыншоты з паведамленнямі пра смерць Ігара Паснова, узятыя з незалежных СМІ, а ніжэй сцвярджаецца, што “врагам плевать, что их единомышленник жив. Потому что плату они получают не за правду, а за информационную войну против Беларуси”. Пры гэтым Ігара Паснова яны называюць палітвязнем, хаця беларуская праваабарончая супольнасць ніколі не прызнавала яго палітычным зняволеным.

Пра гэта, спасылаючыся на свае крыніцы, паведаміў у Facebook  праваабаронца Павел Левінаў. На жаль, у Ігара Паснова няма блізкіх сваякоў, якія маглі даведацца  акалічнасці і прычыну смерці. Ігар Пасноў нарадзіўся ў Віцебску 30 траўня 1968 года, ён з “чырвоным” дыпломам скончыў віцебскі медыцынскі інстытут, шмат гадоў працаваў педыятрам, потым атрымаў дадатковую адукацыю па спецыяльнасці “псіхіятрыя”. Яго імя стала шырока вядомым ў 2013 годзе, калі Ігар Пасноў пачаў выступаць з крытыкай недахопаў у працы віцебскіх медустаноў. За гэта ён і здабыў славу “лекара-праўдаруба”.

Інцыдэнт адбыўся ў Віцебскім раёне сёлета ў верасні. Да 76-гадовага мясцовага жыхара з’явілася так званая “аглядная камісія”  у якую ўваходзяць прадстаўнікі  ўлады, міліцыі, МНС  і іншых структур. Камісію сустрэў 47-гадовы сын гаспадара, і , як паведамляе абласная газета «Витебские вести», выказаў пагрозы на адрас старшыні сельвыканкаму і  “применил физическое насилие, используя в качестве оружия бейсбольную биту” – нанёс адзін удар  “по туловщу потерпевшего” і замахнуўся яшчэ раз.

Гэтая імпрэза сёлета запланавана ў райцэнтры Мёры. Грамадзян, якія стаяць на ўліку ў тамтэйшай крымінальна-выканаўчай інспекцыі, заабавязалі прыбіраць смецце на цэнтральных вуліцах. Інвентар выдала мясцовая  служба ЖКГ, але пра спецвапратку ці хаця б рукавіцы для “памочнікаў” ніхто не паклапаціўся.

28 верасня віцебскі Tik-Tok-канал распавёў  пра тое, што навучальная установа аказалася не зусім гатова да навучальнага года: у двух кабінетах, размешчаных на 3 паверсе будынка, са столі абвалілася штукатурка.