На Віцебшчыне яго памятаюць як першага  рэдактара абласной газеты «Народнае слова». На гэтай пасадзе Сяргей Урублеўскі адпрацаваў 18 гадоў - з 1990-га  па 2008-мы. Газета  была са сваімі чытачамі ў самыя складаныя часы станаўлення новай беларускай дзяржаўнасці.

На месцы “сталінскай школы”, збудаванай яшчэ ў 1938 годзе, хочуць узвесці новы корпус - стары аднаўленню не падлягае. Рэканструкцыю прапануюць правесці і ў навейшым корпусе, збудаваным у 1975 годзе. З 8 траўня ў Віцебску ідзе  абмеркаванне справаздачы аб ўздзеянні аб’екта на навакольнае асяроддзе. У дзяржаўных СМІ пра пачатак грамадскага абмеркавання не паведамілі - старонкі газет былі спрэс занятыя матэрыяламі пра святкаванне Дня Перамогі.

Напярэдадні 9 траўня  віцебская абласная пракуратура ўпікнула мясцовых чыноўнікаў за недастатковую працу па ўшанаванні памяці загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Заўвагі тычыліся дзейнасці па ўстанаўленні імёнаў загінулых, занясення іх у электронную Кнігу памяці і на мясцовыя помнікі і мемарыялы.

У аршанскім парку «Сказочная страна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя. Падчас мінулай, якая праходзіла ў 2008-м годзе напярэдадні “Дажынак”, помнік Уладзіміру Караткевічу перанеслі - на тым месцы, дзе ён быў, пабудавалі вялікую прыбіральню. Но навым месцы скульптурная выява вядомага літаратара - ураджэнца Оршы - апынулася ў атачэнні бетонных фігурак  герояў савецкіх мультфільмаў. Што чакае помнік зараз?

У пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў”  на сайце МУС  адно з апошніх - «Беларуская Грэнадзёрская Харугва». У спісе з каля трох дзясяткаў асобаў, нібыта датычных да дзейнасці “фармавання”, звяртаюць на сябе ўвагу імёны Алены Радзьковай і Барыса Жахоўскага.