Сад  знаходзіцца ў прыбярэжнай зоне возера Астроўна - на мяжы Віцебскага і Бешанковіцкага раёнаў. І тое, што зараз яго гатовы аддаць любому ахвотнаму - вынік “гаспадарлівасці” у сучаснай эканоміцы. Фармальна гэты сад належыць      сельскагаспадарчаму прадпрыемству “Вядзерава”, але прыбытку ад яго няма, і што рабіць з гэтай “спадчынай”, у гаспадарцы не ведаюць.

Віцебская прыхільніца “русского міра”  Эльвіра Мірсалімава таксама , як і апазіцыйны актывіст, патрабуе пакарання “недатыкальных асобаў”  за “распаўсюд экстрэмізму”. Раней паводле заяваў Дзмітрыя Карняенкі за “распаўсюд экстрэмізму” былі асуджаныя і сама Эльвіра Мірсалімава, і некалькі яе “рускамірскіх” аднадумцаў.

Аўторак, 01 Красавік 2025

Дзве справы супраць школьнікаў

У іх няма “палітыкі”. Але абедзве сведчаць пра тое, што пракуратуры, міліцыі і судам ёсць чым займацца, апрача як вышукваць “экстрэмісцкія падпіскі”. А школам варта накіраваць высілкі не толькі на стварэнне вайскова-патрыятычных клубаў.

Такое тлумачэнне старшыня гарвыканкама Аляксей Героеў даў жыхарам вуліц Ляонава, 6-й Свярдлова і 2-й Войкава, дзе запланаваны знос прыватнага сектара. Людзі незадаволеныя зносам сваіх “сядзіб”, на месцы якіх плануюць збудаваць 5 шматпавярховых дамоў. Але гарадское кіраўніцтва тлумачыць знос “необходимостью адаптации к миграционным процессам”.

У сацсетках “Аршанскай газеты”выйшаў відэаролік, дзе паштарка чапляецца да мінакоў, а аднаго з іх за адмову ўзяць у яе газету лупіць  той жа газетай па галаве. Рэакцыя гледачоў неадназначная - у каментарах людзі здзіўляюцца, абураюцца, абмяркоўваюць адсутнасць у густу і маралі ў стваральнікаў відэапрадукта. А таксама і прымусовую падпіску - адну з сенняшніх рэаліяў.