Дарогу па вуліцы Маякоўскага ў Оршы абяцаюць адрамантаваць толькі ў наступным годзе. І тое – калі атрымаецца
Пра пашкоджанні палатна праезнай часткі дарогі па вул. Уладзіміра Маякоўскага на ўчастку паміж вуліцамі Т.Шаўчэнкі і П. Лепяшынскага жыхары Оршы напісалі далёка не адну скаргу. Аднак толькі сёлета ў кастрычніку Аршанскі райвыканкам даслаў туды спецыялістаў. І яны пераканаліся: рамонт неабходны.
У Наваполацку выступіў «брат Расіі», аўтар Тэлеграм-канала «Это другое» Станіслаў Яскевіч. Палохаў фэйкамі
Сустрэча з прарасійскім журналістам Станіславам Яскевічам – аднадумцам і паплечнікамі Аляксея Талая, былым супрацоўнікам «ВоенТВ» а цяпер намеснікам старшыні ГА «Патриоты Беларуси» была арганізавана таемным чынам. Інакш не зразумела, чаму пра месца, дзе выступаў блогер і журналіст, нідзе не называецца.
Начальнік Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе яшчэ адзін спосаб змагання са стыхійнымі звалкамі смецця
Аляксандр Гатоўчык праз раённую газету «Пастаўскі край» заклікае землякоў фатаграфаваць людзей, якія выкідаюць смецце ў неналежных месцах. Або фіксаваць нумары іхных аўто, каб перадаць іх у інспекцыю для ўстанаўлення асобы і накладання штрафа. Такім чынам кіраўнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя спадзяецца вырашыць праблему стыхійных звалак.
У Віцебску зачынілі яшчэ адну аварыйную школу
Практычна праз месяц пасля гімназіі №1, у сцяне якой заўважылы шчыліны, у абласным цэнтры была зачынена яшчэ адна навучальная установа – сярэдняя школа №10. Будынкі - равеснікі: і стары корпус гімназіі (былой школы №15), і 10-я школа былі ўзведзены ў 1937 годзе. Прычым пра апошнюю ў горадзе ўжо даўно гаварылі, як пра аварыйную. Але зачынілі на абследаванне толькі цяпер.
На Дубровеншчыне праца над скаргамі жыхароў «плаўна перацякла» на наступны год
У Дубровенскім райвыканкаме правялі пасяджэнне, дзе аналізавалі вынікі так званых Дзён сельсаветаў. Гэта адмысловы від дзейнасці ўладаў, калі кіраўнікі прыязджаюць «у глыбінку» і выслухоўваюць скаргі насельніцтва. Такім чынам, маўляў, улады даведваюцца пра надзённыя праблемы, каб іх аператыўна вырашыць. Аднак высветлілася, што слова «аператыўна» тут не падыходзіць: у рэгіёнах няма ні сродкаў, ні магчымасцяў вырашыць праблемы, якія існуюць гадамі.