Прыхільніца “русского мира” Эльвіра Мірсалімава скардзіцца на міліцыю
Яе, як і ўсіх іншых, хто “трапіўся” на палітычна матываваных “правапарушэннях”, перыядычна выклікаюць на гутаркі ў міліцыю. Атрымаўшы чарговае запрашэнне на такую гутарку, Мірсалімава абвінаваціла супрацоўнікаў міліцыі ў тым, што ў іх з памылкамі запісаны яе адрас. Толькі свае прэтэнзіі яна выказала не міліцыянтам, а ў Telegram. Хаця раней яна неаднаразова адзначала, што “профилактические беседы у нас проходили вполне уважительно».
Жыхарка Верхнядзвінскага раёна вяла трансляцыі ў TikTok. Падчас іх прыніжала свайго сына
Падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт пракуратура Верхнядзвінскага раёна, мабыць, шукала “экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю”. Але знайшла іншае. 35-гадовая жанчына, праводзячы прамыя трансляцыі, выказвала нецэнзурныя абразы на адрас свайго сямігадовага сына і пагражала яму фізічнымі пакараннямі. Усё гэта - нападпітку.
Да выяўлення праблемных сем’яў хочуць далучыць водаправодчыкаў і электрыкаў
З такой прапановай на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, які правялі ў Дубровенскім райвыканкаме, выступіла намеснік старшыні КСН Інэса Трутко. Яна выказала ідэю, каб прыцягваць "да выяўлення прыкмет сямейнага няшчасця" работнікаў вода-, газа-і энергазабеспячальных прадпрыемстваў і арганізацый. Мяркуецца, што падчас выклікаў на рамонтныя працы ці падчас планавых наведванняў накшталт замены лічыльнікаў на ваду гэтыя працаўнікі павінны фіксаваць дэталі, якія насцярожваюць.
Полацкі суд прызнаў "экстрэмісцкімі" тры інтэрнэт-рэсурсы са словам "Беларусь"
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі старонку "Жыве Беларусь. Жыве вечна" у Facebook і дзве старонкі ў Instagram - "freedom_belarus" і "freedombelarus". Рашэнне прызнаць гэтыя інтэрнэт-рэсурсы "экстрэмісцкімі матэрыяламі" прыняў 8 верасня суд Полацкага раёна і горада Полацка.
Валерыю Саўчанкову знайшлі
Падрабязнасці не вядомыя, але СМІ паведамляюць, што 38-гадовая беларуская актывістка жывая. «Мы нашли Леру, она жива, но ей нужна медицинская помощь в больнице. Теперь выясняем, как это можно сделать без страховки и без особых денег. Всем спасибо за репосты, помощь!», – пішуць у групе «Беларусы в Варшаве» у Фэйсбук.