Панядзелак, 17 Жнівень 2026

У Варшаве збілі беларуса з Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Пра інцыдэнт Сяргей каротка напісаў у Фэйсбуку: “15 sierpnia 2026r zostałem słownie i fizycznie atakowany polakami na tle narodowościowym” («15 жніўня 2026 года на мяне быў здзейснены слоўны і фізічны напад з боку палякаў на нацыянальнай глебе»). Да гэтага допісу мужчына прыклаў некалькі фотаздымкаў, што пацвярджаюць ягоныя словы.

Падрабязнасці інцыдэнту апісала выданне MOST: Сяргей разам з жонкай выгульвалі сабаку і папрасілі гаспадароў іншых сабак узяць іх на павадкі. Бо сабака ў Сяргея досыць вялікі, і гэта была мера перасцярогі для меншых жывёлаў. У адказ на просьбу ён пачуў нецэнзурнае "пажаданне" "вяртацца ва Ўкраіну". Тлумачэнні, што сям'я з Беларусі сітуацыю не ўратавала: Сяргея штурхнулі на зямлю, і яшчэ адзін незнаёмец распыліў балончык з газам. Пацярпелі і жонка Сяргея, і выпадковая дзяўчына, якая ішла побач.

Сяргей падаў заяву ў паліцыю, прычым неадкладна зрабіць гэта ў каментарах яму парэкамендавалі не толькі беларусы, але і палякі, некаторыя прапанавалі юрыдычную дапамогу.

Ахвяру нападу сябры характарызуюць як памяркоўнага і бесканфліктнага чалавека. У беларускім асяродку (і не толькі) Сяргея ведаюць як выдатнага майстра па рамонце кампутараў.

Кірыл Нікадзімаў