Пра тое, што ёй патэлефанавалі з міліцыі і заўтра мусяць удакладніць час, да якога яна мусіць з’явіцца, Эльвіра Мірсалімава напісала ў сваім Тэлеграм-канале. Прычым не адзін раз, а тройчы за сённяшні дзень. Версію пра «донос местных нациков» яна ніяк не каментуе. Але відавочна мае на ўвазе сваё затрыманне ў 2024 годзе.

Тамтэйшая «раёнка» ад імя мясцовага РАУС надрукавала артыкул «Профилактика вовлечения учащихся в деструктивные формирования”. У ім пералічаны катэгорыі “объединения деструктивной направленности”, да якіх міліцыя аднесла і “экстремистские группировки, которые специализируются в настоящее время по трем основным направлениям: политическое, националистическое и религиозное”.

Да Дня народнага адзінства газета “Пастаўскі край”падрыхтавала “страшылку” пра побыт мясцовых жыхароў “пры польскіх панах”, сабраўшы тагачасную статыстыку. Але  як яна выглядае ў параўнанні з сучаснай, у рэдакцыі не падумалі. А мы – параўнаем)

Сайт газеты "Витебские вести" змяніў дызайн: на яго вярнулі рубрыку "Рэдакцыя". Але пасада галоўрэда па-ранейшаму вакантная. Змены ў дызайне чытачы заўважылі яшчэ ў мінулыя выходныя. Але на той момант было зроблена яшчэ не ўсё, і паўнавартасна сайт у абноўленым выглядзе запрацаваў учора.

Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была  няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш. Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе?