Ганна Федаронак цвёрда вырашыла знайсці зламыснікаў, якія яе "пахавалі"
Гісторыя з пахаваннем Ганны Федаронак, вымушанай палітэмігранткі з Пастаўшчыны і адміністратарка варшаўскага шэлтара для палітуцекачоў з Беларусі, пачалася ў мінулы аўторак. Жанчыне пераслалі фотаздымкі ўлётак, дзе гаварылася, што “Ганна Федаронак памерла” і што адкрыты збор сродкаў, каб яе пахаваць. Прычым указваліся рэквізіты рахункаў, звязаныя з грамадскай дзейнасцю актывісткі - з фондам "Прытуляй мяне".
Міліцыя паведаміла пра затрыманне 21-гадовага жыхара Віцебшчыны, які “придерживался националистических и протестных взглядов”
Але ў паведамленні Telegram-канала “МВД Беларусі” ніякіх доказаў гэтаму няма. Хаця мы ведаем, што сілавікі ніколі не ігнаруюць мажлівасці прадэманстраваць знойдзеную падчас вобшуку бел-чырвона-белую сімволіку. Найхутчэй, нацыяналізм і пратэстная актыўнасць згаданы, як кажуць, “для прыцягнення ўвагі”. І для дапаўнення “вобраза ворага”.
У Наваполацку адкрылі цэнтр, дзе будуць “вучыць вернасці Радзіме”
А яшчэ асновам вайсковай справы і ўзаемадапамогі. Менавіта так акрэсліў старшыня Наваполацкага гарвыканкама Ігар Бурмістраў функцыі днямі адкрытыга ў горадзе Цэнтра вайскова-патрыятычнага выхавання і фізічнай культуры дзяцей і моладзі. Цэнтр быў адкрыты ў будынку былога дзіцячага садка, што выдатна ілюструе дзяржаўныя прыярытэты адносна маладога пакалення.
Пончыкі, фаршыраваныя памідоры і аліўе. Так у Сянно ўяўляюць сабе "палявую кухню" часоў мінулай вайны
Рамантызацыя часоў Вялікай Айчыннай вайны набывае ўсё больш вычварныя формы. У Сянно да Дня Перамогі вырашылі правесці раённы конкурс страў ”Рецепты Победителей“. Але вы глыбока памыляецеся, калі мяркуеце, што журы ацэньвала кашу з тушонкай, макароны па-флоцку, кулеш ці маркоўную гарбату. Фантазія ўдзельнікаў сягнула так далёка, што прапанаваныя стравы часам нагадвалі банкетнае меню, а не сціплую ежу з салдацкага кацялка...
Недаўшанавалі. Віцебская пракуратура вінаваціць адказных з стан пахаванняў вызваліцеляў горада
Перад 9 траўня гарадскія ўлады так шмат гаварылі пра значэнне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і гістарычную памяць, але, аказваецца, не зрабілі самага неабходнага. Гарадская пракуратура заўважыла, што “упаўнаважанымі органамі не прыняты меры па ўшанаванні памяці пяці герояў-вызваліцеляў Віцебска, пахаваных на вайсковых могілках”. Як высветляецца, на герояў проста забыліся.