TikTok стаў апошняй надзеяй
Жыхарка вёскі Альхавік Лёзненскага раёна зняла ролік пра абсалютна непрыдатную для праходу і праезду вясковую дарогу. У гэтым роліку Галіна Лукашэнка звяртаецца да свайго знакамітага цёзкі па прозвішчы - з просьбай, каб паспрыяў з рамонтам. Бо мясцовыя ўлады на просьбы мясцовых жыхароў не рэагуюць, хаця ліст з подпісамі 14 чалавек пайшоў і сельвыканкам, і ў Лёзненскі райвыканкам. Пакуль адгукнулася на просьбу пра дапамогу толькі раённай газета “Голас Сенненшчыны”, і тое вельмі своеасаблівым чынам.
Падобна, за хабарніцтва затрыманы дырэктар віцебскага УКБ
Тэлеграм-канал “Витебск, я гуляю” звярнуў увагу на паведамленне МУС пра затрыманне 40-гадовага “кіраўніка дырэктара будаўнічага прадпрыемства”. Паводле высновы рэсурса, затрыманы - Артур Строд, дырэктар Віцебскага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва. І яго затрыманне звязанае з самым скандальным гарадскім аб’ектам - лазневым комплексам “Южный”, які 14 гадоў быў знакамітым віцебскім “даўгабудам”. Апошнія два гады мясцовыя ўлады абяцалі яго адчыніць любым коштам, і адкрыццё адбылося літаральна тыдзень таму.
Трох жыхарак Лёзненскага раёна судзілі за "распаўсюд экстрэмізму"
Выглядае, што 19 чэрвеня лёзненскія міліцыянты праводзілі "спецаперацыю". У гэты дзень былі выяўлены падпіскі на "экстрэмісцкія" Telegram-каналы адразу ў трох жанчын - жыхарак Лёзна, аграгарадкоў Зубкі і Надзёжына.
Жыхара Бешанковічаў будуць судзіць за татуіроўку, зробленую ў турме 18 год таму
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Віцебскага раёна справу 37-гадовага мужчыны, які, паводле следства, “неаднаразова публічна дэманстраваў нацысцкую сімволіку”. Пад ёй маецца на ўвазе татуіроўка на безыменным пальцы левай рукі, якую мужчына набіў яшчэ ў 2007 годзе ў месцах пазбаўлення волі.
Што падарыў Віцебску “мецэнат года” Андрэй Сідараў?
28 чэрвеня ў абласным цэнтры адбылося ўганараванне званнем “Віцябчанін года”. Традыцыйна яно адбываецца ў некалькіх намінацыях, і сярод іх - званне “Мецэнат года”. І ўжо другі год запар гэтае званне надаюць Андрэю Сідараву, дырэктару прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Витстройтехмаш». У гараджан пытанне: за якія заслугі ён атрымаў гэтае званне? Дарэчы, Андрэй Сідараў атрымаў яго ўжо трэці раз: упершыню яго назвалі самым выбітным мецэнатам у 2017 годзе.