Як стала вядома, 23 красавіка ў Наваполацку затрымалі 12 чалавек.З іх некалькі  пакінулі ў Наваполацку, аастатніх -  адвезлі ў Віцебскі СІЗА. Тых, каго пакінулі ў Наваполацку, спярша дапыталі, допыт цягнуўся аж да позняга вечара, а пасля адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні.  Адну жанчыну судзілі па адміністрацыйнай справе за падпіскі і далі штраф, да суду яна адседзела трое сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Двухметровую  выяву “збіральнага вобраза міліцыянта ў форменным абмундзіраванні 1917-1923 гадоў “ паставяць каля абласнога ўпраўлення МУС. Аўтар манументальна-дэкаратыўнай скульптуры – віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Адкрыццё новага аб’екта папярэдне прызначана на сакавік 2027 года – да 110-х угодкаў стварэння беларускай міліцыі.

Гісторыя  "Вясны" пачалася 26 красавіка 1996 года. З таго часу дзейнасць па абароне правоў чалавека не спынялася ні на хвіліну, не зважаючы на рэпрэсіі, арышты, зняволенне ключавых асобаў праваабарончага цэнтра.

30-гадовы юбілей - гэта не проста "круглая" дата - гэта адзнака адданай працы, мужнасці і самаадданасці. Павіншаваць  з гэтым "Вясну" і вясноўцаў можна ТУТ 

Дагэтуль мясцовыя ўлады абмяжоўваліся “дзяжурнымі” закрытымі мерапрыемствамі, кшталту сустрэч ліквідатараў  з мясцовымі школьнікамі ў бібліятэцы або з пенсіянерамі ў цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Сёлета, праз 40 год пасля тэхнагеннай катастрофы, пра яе вырашылі казаць адкрыта. Нагодай стане адкрыццё памятнага знака ў гонар ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Дарэчы, адзінага такога знака на Віцебшчыне, хаця пра яго неабходнасць некалькі дзесяцігоддзяў нагадвалі самі ўдзельнікі тых падзей.

Паводле сайта МУС, жанчыну 1976 года нараджэння судзілі ў Віцебскім абласным судзе. Яе прызналі вінаватай па чч.1 і 2 арт. 361-4 КК РБ (Cадзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) – верагодна, па справе “Беларускага “Гаюна”. Згодна з інфармацыяй з “эстрэмісцкага” спіса ў Інны Коласавай “судзімасць не пагашана”, і гэта найхутчэй за ўсё азначае, што навапалачанку асудзілі да “хатняй хіміі”. У 2020-м годзе Інна Коласава была заснавальніцай і каардынатаркай валанцёрскай ініцыятывы «Помоги врачам Полоцк-Новополоцк».