Ананімныя ахвяры парушэнняў правіл аховы працы
Суд Дубровенскага раёна ў сваіх сацсетках апублікавааў паведамленне пра судовае разбіральніцтва трагічнага інцыдэнту: на адным з прадпрыемстваў загінуў работнік. Але паведамленне практычна ананімнае – у ім адмыслова не ўказваецца, у якой працоўнай арганізацыі здарылася трагедыя. Відаць, суды мяркуюць, што вось такога ананімнага змагання супраць парушэнняў правіл аховы працы дастаткова, каб змагацца з гэтай заганнай з’явай.
Памёр паэт і журналіст Алесь Палынскі
Пра гэта ў сацсетках паведаміў ягоны сын Ігар Палынскі, журналіст і музыка, які мусіў пакінуць радзіму праз палітычны пераслед, і зараз знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Алесь Палынскі памёр у Полацку. Яго жонку Ціну Палынскую з траўня гэтага года трымаюць у Віцебскім СІЗА.
Вы будзеце смяяцца: у віцебскім парку 1000-годдзя зноў садзілі дрэвы
Штогадовая пасадка дрэваў у гэтым месцы пачала нагадваць нейкае рытуальнае дзеянне: дрэвы садзяць ужо ужо не адно дзесяцігоддзе, а яны ўпарта не хочуць прыжвацца. Такім чынам азеляненне Парка 1000-годдзя праводзяць з пачатку 2000-х.
Замест згарэлага гандлёвага цэнтра “Беларусь” будзе новы цэнтр – забаўляльны
У будынку былога гандлёвага цэнтра пасля рэканструкцыі хочуць зрабіць дзве кіназалы, дзіцячы забаўляльны цэнтр, фуд-корты, элітную гасцінічную залу і СПА-цэнтр. Гэта пацвердзіў галоўны архітэктар Віцебска Андрэй Макееў. Запатрабаванасць гэтых аб’ектаў выклікае сумневы. І – нічога не вядома пра вынікі расследавання прычынаў пажару ў “Беларусі”, які адбыўся 13 снежня мінулага года.
10 кастрычніка — Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання
Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 годзе Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання. Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў.