Анатоль Гнеўка пакінуў гэты свет у селета лютым, яму было 83. Апошнія 5 гадоў ен змагаўся з цяжкімі хваробамі, практычна страціў зрок і не выходзіў з дому.  Здароўе падводзіла і раней - даваліся ў знакі  5 месяцаў у Чарнобыльскай зоне, але Анатоль Лявонцьевіч трымаўся годна, практычна не скардзіўся на ўласныя праблемы і стараўся дапамагчы іншым “ліквідатарам”. Змагаўся за захаванне памяці пра ахвяраў трагедыі, якую ў апошнія гады згадваюць толькі раз на год - 26 красавіка.

Але мясцовыя ўлады ўсё адно знаходзяць, чым пахваліцца: патрыятычным выхаваннем і асвойваннем дзяржаўных сродкаў, прызначаных на развіцце адукацыйных стандартаў. Зрэшты, аддачы ад гэтых сродкаў ужо некалькі год няма: за апошнія тры гады ніхто са школьнікаў Дубровеншчыны не стаў пераможцам у рэспубліканскіх прадметных алімпіядах. І нават сярэдні бал на цэнтралізаваных іспытах у леташніх выпускнікоў - усяго толькі 59, і гэта значна ніжэй за сярэдні бал па вобласці (63,8). 

Некалькі асобаў, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, “запрасілі” прыбраць тэрыторыю каля Віцебскага абласнога музея Героя Савецкага Саюза М.Ф. Шмырова.  Калі меркаваць па фотаздымках, то “працоўны дэсант” складаўся з 4-х чалавек з мяцёлкамі і граблямі, якіх вартаваў адзін міліцыянт, ходзячы следам.

18 красавіка ў пералік “арганізацый, фрмаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці” на сайце МУС  дадалі праект «ЧестнОК». у “экстрэмісцкім” пераліку пазначана, што што ў  склад “фармавання” ўваходзяць два чалавекі - Аляксандр Івулін і Яраслаў Пісарэнка. «ЧестнОК» прызнаны «экстрэмісцкім  фармаваннем»  паводле рашэння міліцэйскага ведамства  ад 18 красавіка гэтага года.

Установа атрымала грант ад фонду “Русский мир, які спрыяе ўкараненню ідэй, накіраваных на падтрымку і прасоўванне рускай мовы і культуры. На гэтыя грошы будзе рэалізаваны праект "Юбилей у писателя - праздник у читателя", асноўная мэта якога - больш шчыльнае знаёмства юных чытачоў з рускімі паэтамі і пісьменнікамі-юбілярамі.