Абласная пракуратура заўважыла парушэнні ў “вайскова-мемарыяльнай сферы”
Напярэдадні 9 траўня віцебская абласная пракуратура ўпікнула мясцовых чыноўнікаў за недастатковую працу па ўшанаванні памяці загінулых у Вялікай Айчыннай вайне. Заўвагі тычыліся дзейнасці па ўстанаўленні імёнаў загінулых, занясення іх у электронную Кнігу памяці і на мясцовыя помнікі і мемарыялы.
Зноў перанясуць помнік Караткевічу?
У аршанскім парку «Сказочная страна» зноў запланавана капітальная рэканструкцыя. Падчас мінулай, якая праходзіла ў 2008-м годзе напярэдадні “Дажынак”, помнік Уладзіміру Караткевічу перанеслі - на тым месцы, дзе ён быў, пабудавалі вялікую прыбіральню. Но навым месцы скульптурная выява вядомага літаратара - ураджэнца Оршы - апынулася ў атачэнні бетонных фігурак герояў савецкіх мультфільмаў. Што чакае помнік зараз?
Двое жыхароў Наваполацка - у спісе “экстрэмісцкага фармавання”
У пераліку “экстрэмісцкіх фармаванняў” на сайце МУС адно з апошніх - «Беларуская Грэнадзёрская Харугва». У спісе з каля трох дзясяткаў асобаў, нібыта датычных да дзейнасці “фармавання”, звяртаюць на сябе ўвагу імёны Алены Радзьковай і Барыса Жахоўскага.
У Оршы паставяць памятны знак - стэлу. Конкурс скульптараў ужо правялі, але вынік не вядомы
Увогуле ўся гэтая гісторыя крыху анекдатычная: 30 сакавіка дзяржаўныя СМІ абвясцілі грамадскасці, што Оршу ( і Баранавічы) вылучылі на прысваенне ганаровага звання «Горад працоўнай славы.1941-1945» ў межах праекта СНД да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Але Аршанскі райвыканкам яшчэ за тыдзень да з’яўлення гэтай навіны ўжо абвясціў мастацкі конкурс: паводле праекта СНД, у гарадах, уганараваных такім званнем, мусяць з’явіцца адмысловыя стэлы.
Віцебскі ідэолаг заклікае палітэмігрантаў вяртацца ў Беларусь
Дакладней, галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Святаслаў Міхайлаў у сваім відэаблогу сцвярджае, што “беглыя ўжо вяртаюцца ў Беларусь”. У якасці доказаў ён прыводзіць нейкі артыкул у нейкім “змагарскім СМІ” - ніводнай назвы не агучыўшы. У артыкуле нібыта сцвярджалася, што, людзі, якія з’ехалі ў 2020-м, вяртаюцца на Радзіму, каб зрабіць тут нейкія свае справы...