Паводле Пракурора раёна Аляксея Бузікава, у 2024 годзе раённая пракуратура ініцыявала прызнанне «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» чатыры інтэрнэт-рэсурсы. З іх тры – гэта персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках. Яшчэ пра адзін рэсурс пракурор проста забыўся.

Усё пачалося са скргаў: жыхароў вёскі Верхняе не задавальняла закрыццё крамы. Былая гандлярка пайшла на пенсію, і мясцовае кіраўніцтва распарадзілася зачыніць краму. Тавары вяскоўцам два разы на тыдзень прывозіла аўтакрама. Вяскоўцам гэта было нязручна, і яны пачалі скардзіцца ва ўсе інстанцыі.

Мясцовыя жыхары гадамі скардзіліся на тое, што старая драўляная лесвіца ў раёне вуліц Флёрава і Сяржантава знаходзіцца ў занядбаным стане. Але напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, калі ўлады ліхаманкава дэманструюць «клопат» пра народ, скаргі раптам пачулі ў Аршанскім райвыканкаме. І аказалася, што праблему можна было даўно вырашыць, літаральна за пару дзён.

Гэтую прапанову агучыў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой. Пад яго кіраўніцтвам сёння ў Віцебску праходзіла пасяджэнне штаба па надзвычайным здарэнні, якое адбылося 13 снежня. Прапановы наконт зносу ГЦ часта сустракаюцца і ў абмеркаваннях на віцебскіх пабліках: людзі згадваюць, што «Беларусь» была вельмі нязручным гандлёвым аб'ектам, дзе можна было згубіцца і нармальных умовах, не тое што падчас экстранай эвакуацыі.

На рызыкоўны крок пайшла віцебская гарадская газета «Віцьбічы», надрукаваўшы востры матэрыял пра недахопы ў працы паліклінік. Праўда, ён выйшаў у форме інтэрв'ю, дзе ад аўтараў няма нічога. У тэксце толькі цытаты з выказванняў чатырох мясцовых жыхароў. І ўсе яны – крытычныя.