Віцебскае аддзяленне партыі «Белая Русь» арганізавала курсы падвышэння кваліфікацыі для праўладных партыйцаў
Праект пад назвай «Партийная школа» цяпер дзейнічае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце. Яго прымеркавалі да будучых прэзідэнцкіх выбараў. «У гэтых умовах мы вырашылі сабраць актывістаў грамадскіх аб'яднанняў, партый, каб пагаварыць аб тым, якім чынам і ў якой форме выстойваць палітычную сістэму Рэспублікі Беларусь, акрэсліць ролю і месца структур грамадзянскай супольнасці»,-- заявіў першы спікер партыйных курсаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, сябра Вышэйшай палітрады партыі «Белая Русь», кіраўнік абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў.
Цяпер і ў Шаркаўшчыне падхапілі ініцыятыву прыцягваць былых зняволеных да дабраахвотна-прымусовай працы "на карысць горада"
Супрацоўнікі Шаркоўшчынскага РАУС пахваліліся "новай практыкай выхаваўчай працы з асобамі, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Людзям, што маюць судзімасць, але не маюць працы, яны прапанавалі ўзяць удзел у "дабраахвотнай дабрачыннай акцыі" - заняцца прыборкай у райцэнтры.
Віцебскае прадстаўніцтва Беларускага Фонду міра падпісала дамову са смаленскімі прадстаўнікамі Расійскага Фонду міра
Супольныя праекты, мерапрыемствы ў рамках дамовы будуць накіраваны на аб'яднанне беларусаў і расіян, бо ў нас агульныя культура, традыцыі духоўнасці і імкненне да адзінства. Гэта стане новым вітком у развіцці і ўмацаванні сувязей Саюзнай дзяржавы, - адзначыла старшыня абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Таццяна Туманава. Але захаванне беларускай нацыянальнай самабытнасці дамова не прадугледжвае. Наадварот: яна скіравана на тое, каб беларусы адчувалі сябе часткай агульнага «рускага міра». Да таго ж і сам выраз "міратворчая дзейнасць" гучыць сумнеўна падчас ажыццяўлення расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны, якую падтрымлівае Беларусь, лічыць юрыст.
Віцяблян па-ранейшаму хвалююць камунальныя праблемы, хаця яшчэ месяц таму памочнік прэзідэнта Сяргей Ляўковіч гэта абвяргаў
У канцы верасня памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч праводзіў прыем жыхароў Віцебска і бліжэйшых раёнаў. Тады ён выказаў меркаванне, што «грамадзяне будуць менш звяртацца па якасці жыллёва-камунальных паслуг. Ва ўсякім разе, такая тэндэнцыя прасочваецца на кожным прыёме». Аднак падчас апошняга прыёму ў старшыні аблсавета Дзмітрыя Дзямідава гэта не пацвердзілася. Хутчэй наадварот.
У школах Віцебшчыны бракуе нават «фізрукоў». Іх таксама будуць рыхтаваць у профільных класах
Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава падпісаў сем дамоваў аб узаемадзеянні з установамі агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх ажыццяўляецца профільнае навучанне спартыўна-педагагічнай накіраванасці. Якія «падводныя камяні» у гэтым заўважыў юрыст?