Паўтара гады людзі змагаліся за рамонт у сваім двары. І дамагліся!
Жыхары дома 19 корпус 4 па вуліцы Чкалава ў Віцебску сталі закладнікамі рамонту дарогі, праведзенага ў 2023 годзе. Дарогу абнавілі, але ў двары з'явілася праблема: лужына, з-за якой людзі вымушаны хадзіць па праезднай частцы і падвяргаць сваё жыццё небяспецы. Вада застойваецца не толькі на паверхні: падчас дожджоў яна залівае падвалы.
У Докшыцах прапануюць паставіць помнік Генрыху Дмахоўскаму – выбітнаму скульптару і інсургенту
Як можна было чакаць, прапанова сыходзіць не ад мясцовых уладаў, а ад актывістаў Віцебшчыны, зацікаўленых у захаванні гістарычнай памяці. 214-я ўгодкі Генрыха Дмахоўскага прайшлі сёлета 26 кастрычніка, і ў наступным юбілейным годзе было б вельмі дарэчы ўшанаваць памяць славутай асобы ўсталяваннем помніка ў райцэнтры.
Дарогу па вуліцы Маякоўскага ў Оршы абяцаюць адрамантаваць толькі ў наступным годзе. І тое – калі атрымаецца
Пра пашкоджанні палатна праезнай часткі дарогі па вул. Уладзіміра Маякоўскага на ўчастку паміж вуліцамі Т.Шаўчэнкі і П. Лепяшынскага жыхары Оршы напісалі далёка не адну скаргу. Аднак толькі сёлета ў кастрычніку Аршанскі райвыканкам даслаў туды спецыялістаў. І яны пераканаліся: рамонт неабходны.
У Наваполацку выступіў «брат Расіі», аўтар Тэлеграм-канала «Это другое» Станіслаў Яскевіч. Палохаў фэйкамі
Сустрэча з прарасійскім журналістам Станіславам Яскевічам – аднадумцам і паплечнікамі Аляксея Талая, былым супрацоўнікам «ВоенТВ» а цяпер намеснікам старшыні ГА «Патриоты Беларуси» была арганізавана таемным чынам. Інакш не зразумела, чаму пра месца, дзе выступаў блогер і журналіст, нідзе не называецца.
Начальнік Пастаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе яшчэ адзін спосаб змагання са стыхійнымі звалкамі смецця
Аляксандр Гатоўчык праз раённую газету «Пастаўскі край» заклікае землякоў фатаграфаваць людзей, якія выкідаюць смецце ў неналежных месцах. Або фіксаваць нумары іхных аўто, каб перадаць іх у інспекцыю для ўстанаўлення асобы і накладання штрафа. Такім чынам кіраўнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя спадзяецца вырашыць праблему стыхійных звалак.