Рамонт дарог як сродак маніпулявання свядомасцю чытачоў. Звяртайце ўвагу на лічбы!
«Сёлета ў Віцебскім раёне заасфальтавана рэкордная колькасць дарог», - такую пафасную назву мае артыкул у газеце «Віцьбічы». У гэтым тэксце вы не знойдзеце лічбаў для параўнання сёлетняга «рэкорда», да прыкладу, з мінулагоднімі паказнікамі. І ўвогуле: у артыкуле вядзецца нават не пра сотні кіламетраў абноўленага дарожнага пакрыцця, а пра некалькі дзесяткаў кіламетраў. У чым тады «рэкорд»? Проста чытачоў спрабуюць пераканаць, як дбайна пра іх клапоціцца кіраўніцтва рэгіёна.
Віцебскую моладзь адгаворвалі ехаць за мяжу і палохалі знешнімі пагрозамі
30 маладых спецыялістаў, якія прыцуюць у Чыгуначным раене, сабралі на сустрэчу са старшынём райваканкама Аляксандрам Сысоевым, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Русланам Шкодзіным і чыноўнікамі раённага ўзроўню. Яны расказвалі пра "шырокія перспектывы, якія адкрываюцца перад моладдзю ў Беларусі" і тлумачылі, чаму не варта «гнацца за лёгкімі грашыма».
Полацкіх кадэтаў будуць выхоўваць у традыцыях праваслаўнай веры
У навучальнай установе для падлеткаў ужо стварылі кабінет духоўна-маральнага выхавання з праваслаўнымі абразамі. А ў будучыні, паводле дырэктара кадэцкай вучэльні Станіслава Красоўскага, гэты кабінет стане часткай адмысловага духоўна-асветніцкага цэнтра.
Імпрэза для абраных: з нагоды Дня маці на Віцебскай бройлернай птушкафабрыцы арганізавалі свята для 65 работніц
У лік запрошаных трапілі шматдзетныя маці і «жанчыны з актыўнай грамадскай пазіцыяй». Мерапрыемства арганізавалі пярвічная арганізацыя ГА «Белорусский союз женщин» і прафсаюз прадпрыемства. Трое жанчын, якія выхоўваюць па шэсць і болей дзетак, атрымалі да свята падарункі – коўдры.
Лёзненскія камунальнікі ўсталявалі відэаназіранне, каб змагацца з «несанкцыянаваным смеццем»
За смецце, якое людзі «не даносяць» да вызначанага месца, або пакідаюць не там, дзе трэба, прадугледжаны адміністрацыйны штраф памерам да 1200 рублёў. Але камунальныя службы шкадуюць парушальнікаў, разумеючы, што ў райцэнтры невялікія заробокі. Нават калі відэакамеры зафіксавалі супрацьзаконныя дзеянні, спярша праводзяць «прафілактычную гутарку». Наколькі гэта эфектыўна?