Мясцовае ЖЭУ сцвярджае, што дэратызацыя (комплексныя меры па знішчэнні пацукоў і мышэй) ужо праведзена. Аднак мясцовыя жыхары не бачаць вынікаў і баяцца заходзіць у пад'езд, дзе іх могуць «сустрэць» пацукі.

Петыцыя з такой прапановай з'явілася на сайце petitions.by. Да 20 снежня пад ёй збіраюць подпісы, а пазней калектыўны ліст будзе накіраваны ў Докшыцкі райвыканкам. Між тым у райцэнтры ёсць і гарачыя прыхільнікі ідэяў «правадыра сусветнага пралетарыяту».

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў выйшла распараджэнне неадкладна рэагаваць на камунальныя скаргі. На гэтай хвалі «увагі ўладаў да праблем простых людзей» і здарыўся цуд: аўтары петыцыі, якія прасілі адрамантаваць прыступкі каля гандлёвага цэнтра «Беларусь» яшчэ не атрымалі афіцыйнага адказу, а рамонт ужо зроблены.

«Пешае перамяшчэнне па вуліцы ўяўляецца задачай нетрывіяльнай і магчыма толькі ў гумавых ботах», - пішуць мясцовыя жыхары ў петыцыі № 5998, якая будзе накіравана ў Камітэт Дзяржкантроля па Віцебскай вобласці. Бо ўсе папярэднія звароты з апісаннем праблемы засталіся без належнага рэагавання.

Чацвер, 05 Снежань 2024

Да «Беларусі» дайсці нялёгка

«Беларусь» - гэта гандлёвы цэнтр у Віцебску, які месціцца ў пераробленым будынку кінатэатра. Назву гандлёвы цэнтр таксама атрымаў «у спадчыну». Унутры яго пераабсталявалі. А ўся вонкавая інфраструктура засталася ранейшая – яна існуе ці не з той самай пары, як кінатэатр збудавалі ў 1972 годзе. Нездарма людзі скардзяцца на аварыйны стан прыступак, якія вядуць у «Беларусь».