Прычыны работнікі пракуратуры называюць наступныя: парушэнне работнікамі працоўнай дысцыпліны, у тым ліку выхад на працу ў нецвярозым стане, з боку кіраўніцтва – адсутнасць належнага кантролю за навучаннем персанала і авалоданне супрацоўнікаў пэўнымі навыкамі.
Рост трагічнай статыстыкі зафіксаваны, але чамусьці на працягу 2025 года выпадкі вытворчага траўматызму настойліва замоўчваліся, пра іх не паведамлялі ў дзяржСМІ. Нідзе не з’ялялася інфармацыя пра тое, ці знайшлі вінаватых у тым, што людзі калечыліся, а тым болей гінулі. І тым больш пра тое, як пакаралі адказных за парушэнні на вытворчасці, якія прыводзілі да выпадкаў траўматызму.
Сяргей Граф