У верасні 2024 г. віцяблянам паказалі «Валошніка» - будучы талісман горада. Аўтарка гэтага персанажа - віцебская студэнтка Настасся Мядзведзева. Яе прапанова перамагла ў конкурсе, які ў лютым 2024-га абвясціў гарвыканкам. Было вырашана, што скульптуры «Валошнікаў» ( да 30 см вышынёй) павінны з'явяцца на вуліцах на ўзор гномаў ва Ўроцлаве.
Увасобілася гэтая ідэя толькі летам 2025-га: на парэнчах Пушкінскага маста ў абласным цэнтры зявіліся “Закаханыя” “валошкі” – міні-скульптура, зробленая Сяргеем Сотнікавым. Каля Ратушы паставілі “Захавальніка гісторыі” у валошкавым вянку, на плошчы Тысячагоддзя Віцебска – валошкавага “Фатографа”. На гэтым “Валошкі” скончыліся” : заклік гарвыканкама да прадпрыемстваў, каб там прыдумвалі ўласныя сюжэты і спансіраваі ўстаноўку міні-скульптур, застаўся без адказу.
Скульптуркі, назва якіх трансфармавалася з “Валошнікаў” у “Валошак”, трапіліся на вочы віцебскай прыхільніцы “русского міра” Эльвіры Мірсалімавай. Яна тут жа выкаціла прэтэнзію. Маўляў, беларусы, якія размаўляюць на “трасянцы”, ужываюць слова “васілёк”, а не “валошка”. Такія філалагічныя высновы Мірсалімава зрабіла, “прааналізаваўшы” гаворку жыхароў Віцебшчыны. І дадала, што “белорусскоговорящих у нас практически нет». Заадно крытыкі дасталося і новым віцебскім арт-аб’ектам.
Такім чынам, увасабленне праекта, падрыхтоўка якога расцягнулася на два гады, было прызана, па версіі нарадской газеты “Віцьбічы”, найбльшым культурніцкім дасягненнем. Што яшчэ трапіла ў ТОП-5 галоўных культурніцкіх падзей Віцебшчыны ў 2025 годзе? Тое, што ці мала тычыцца ўласна культуры, або тое, што не тычыцца Віцебшчыны. Так, “дасягненнем” былі названыя прэм’еры фільмаў “Классная” і “Переломный момент”. Яшчэ – рэканструкцыя канцэртнай залы “Віцебск”, канцэртная праграма «Наша Победная весна» і рэарганізацыя культурніцкіх установаў горада. Так, “дасягеннем” у галіне культуры прызнаны далусэнне да Культурна-гістарычнага комплекса «Золотое кольцо города Витебска «Двина» КДЦ «Первомайский», Палаца культуры «Руба» і Палаца культуры чыгуначнікаў. І далучэнне да Музея Марка Шагала Цэнтра сучаснага мастацктва і Музея гісторыі Віцебскай народнай мастацкай вучэльні.
Аліна Пятрова
Субота, 03 Студзень 2026
“Валошкі” прызнаныя самым значным культурным дасягненнем года ў Віцебску
“Валошкі” – гэта маленькія скульптуры, якія, паводле гарвыканкама, павінны адыграць ролю сімвалаў Віцебска. Праўда, першапачаткова гэтых чалавечкаў у вянках з валошак назвалі “Валошнікамі”. І сама ідэя з’явілася яшчэ ў 2024 годзе, а не летась.
Апублікавана ў
Рознае