Аўторак, 26 Жнівень 2025

Эльвіра Мірсалімава раскрытыкавала слова “валошка”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Віцебская прыхільніца “русского міра” лічыць, што беларусы, якія размаўляюць на “трасянцы”, ужываюць  слова “васілёк”, а не “валошка”. Такія філалагічныя высновы Мірсалімава зрабіла, “прааналізаваўшы” гаворку жыхароў Віцебшчыны. І дадала, што “белорусскоговорящих у нас практически нет». Заадно крытыкі дасталося і новаму віцебскаму арт-аб’екту.

Развагамі пра “васількі” і “валошкі” Эльвіра Мірсалімава падзялілася ў сваім Тэлеграм-канале. А нагодай стала новая гарадская міні-скульптура, усталяваная на парэнчах Пушкінскага маста ў абласным цэнтры. Справа ў тым, што два гады  таму для турыстычнай прывабнасці адміністрацыя Віцебска прапанавала паставіць у абласноым цэнтры  міні-скульптуры якога-небудзь “талісмана” горада. Быў абвешчаны творчы творчы конкурс , і пераможцай была абрана  віцебская студэнтка  Настасся Мядзведзева, якая прыдумала візуальны выгляд “Валошніка”, або “Валошкавага мага”.

Валошка з’яўляецца не толькі сімвалічнай кветкай Беларусі, а яшчэ і сімвалам “Славянскага базара”, таму гэты варыянт быў прызнаны найбольш адпаведным. Гарвыканкам заклікаў гараджан выказваць прапановы, дзе можна паставіць “Валошнікаў”, і што яны мусяць увасабляць. Так з’явіліся персанажы «Валошнік» -фатограф, які павінны нагадваць што ў Віцебску працаваў майстар фатаграфіі і вынаходнік Сінізмунд Юркоўскі, а таксама «Захавальнік гісторыі», якога праванавалі паставіць у гістарычным цэнтры горада.

Далей ініцыятыва не прасунулася. І толькі зараз у Віцебску з’явіліся першыя сімвалічныя фігуркі.  Праўда, цяпер слова “Валошнік” ў мясцовых дзяржСМІ невядома чаму трансфармавалася  ў “Валошку”. Дзве фігуркі ў валошкавых вянках усталявалі на мосце, дзе маладыя пары чапляюць замочкі падчас вяселляў.

Эльвіра Мірсалімава лічыць, што “талісман” для Віцебска памылкова назвалі не “васільком”, а “на заходні манер”. Не ўпадабала яна і месца: маўляў, фігуркі, якія цягнуцца вуснамі адна да адной, выглядаюць правакацыйна - раптам нейкая закаханая пара таксама захоча  пасядзець на парэнчах.

Таццяна Віктарава