Андрэй Аляксандраў – вядомы беларускі незалежны журналіст і наш зямляк. З дзяцінства жыў у Паставах на Віцебшчыне, скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, пачынаў журналісцкую дзейнасць у наваполацкай газеце «Хімік», потым перабраўся ў Мінск, цягам 2015–2018 гадоў быў у дырэктараце БелаПАН, працаваў медыякансультантам.
Быў арыштаваны за сваю працу ў 2021 г.. 6 кастрычніка 2022 г. суддзя Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка у закрытым рэжыме прызначыў медыяменеджару 14 гадоў пазбаўлення волі і вялізны штрыф - больш за 10 тысяч долараў у эквіваленце. Палітвязень дагэтуль знаходзіцца за кратамі – адбывае прызначаны тэрмін зняволення ў наваполацкай ПК-1.
Прэміяй Free Media Awards Андрэй Аляксандраў уганараваны за мужнасць і адданасць прафесіі ва ўмовах падаўлення свабоды слова.
Ларыса Багданава