Веціарэц Таццяна Анатольеўна з Оршы працавала настаўнікам -дэфектолагам. Вядома, што ў 2020-м годзе яна падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалeжных журналістаў.
Нядаўна Віцебскі абласны суд прызнаў жанчыну 1979 года нараджэння вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне.
Георгі Станіслававіч Парахонька – 21-гадовы ураджэнец Віцебска. Абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.1 арт. 368 і ч.1 арт. 130 КК РБ - за за абразу Лукашэнкі і распальванне варажнечы. Найхутчэй, хлопца асудзілі да «хатняй хіміі», бо ў пераліку «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» , на сайце МУС пазначана «судзімасць не пагашана». І падобна, што малады чалавек выдаліў усе свае акаўнты ў сацсетках, дзе яго можна было б пазнаць.
У пералік «асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці», уключылі і палітвязня Міхаіла Ігаравіча Філіпенку. 26-гадовы хлопец – ураджэнец Віцебска, выпуснік Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта па спецыяльнасці «эканоміка». Ён быў затрыманы 19 студзеня 2026 году. 26 чэрвеня Мінскі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым паводле ч.2 арт 361-3 КК РБ - Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы. Міхаіла Філіпенку асудзілі да 5 год зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафа памерам 500 базавых велічынь.
Ларыса Крывашэева
Пятніца, 04 Верасень 2026
Яшчэ трое ўраджэнцаў Віцебшчыны трапілі ў "экстрэмісцкі" спіс МУС
Усяго 4 верасня ў пералік асобаў, "датычных да экстрэмісцкай дзейнасці" на сайце МУС дадалі 52 новых прозвішчы. Гэта Таццяна Веціарэц з Оршы, а таксама віцябляне Георгі Парахонька і Міхаіл Філіпенка, ужо прызнаны палітычным зняволеным.
Апублікавана ў
Суд