Днямі газета “Гарадоцкі веснік” распавяла пра тое, як раённая партыйная структура разам з супрацоўнікамі ЖКГ адрамантавала і пафарбавала дзіцячую пляцоўку. Для камунальшчыкаў гэта – працоўны абавязак, але ў чым тады ўнёсак уласна “Белай Русі”. Можа, партыйцы збіралі грошы на фарбу і матэрыялы? Або толькі дапамаглі ў свой вольны час? “Раёнка” пра гэта не паведамляе.
Падобныя пытанні выклікае і публікацыя ў дубровенскай газеце “Дняпроўская праўда”, дзе гаворыцца пра тое, як рэгіянальнае прадстаўніцтва партыі “Белая Русь” уручала падарункі вучням школы №2 і выхаванцам дзіцячага садка. Школьнікі атрымалі канцтавары ў пакетах з партыйнай сімволікай, а дзетсадаўцам дастаўся “калектыўны падарунак” – спартовы інвентар. І зноў – ні слова пра тое, ці гэта ўсё набылі за грошы спонсараў, ці збіралі ахвяраванні з партыйцаў, ці ашчаджалі грошы з партыйных унёскаў.
Аднак за гэтай карцінкай хаваецца грубае маніпуляванне свядомасцю чытачоў: партыя «Белая Русь» карыстаецца магутнай прамой і ўскоснай фінансавай падтрымкай з дзяржаўнага бюджэту. Да прыкладу, адмысловай пастановай Савета міністраў гэтай праўладнай структуры і яе рэгіянальным аддзяленням падаравана велізарная льгота — яны плацяць усяго 10% ад базавай стаўкі арэнды за дзяржаўную маёмасць. Акрамя таго, партыйная каса прымусова-добраахвотна папаўняецца за кошт унёскаў (не менш за 0,7% ад месячнага доходу кожнага члена), якія збіраюцца па месцы працы – адсюль жаданне павялічваць шэрагі партыйцаў. У выніку прыгожыя акцыі і падарункі аказваюцца звычайным пераразмеркаваннем народных грошай, калі структура купляе сабе танны піяр за кошт рэсурсаў саміх жа падаткаплацельшчыкаў.
Уладзімір Касцевіч
Серада, 02 Верасень 2026
За чый кошт на Віцебшчыне піярыцца партыя “Белая Русь”?
Адказу на гэтае пытанне нельга знайсці ў мясцовых дзяржСМІ, якія пішуць пра “добрыя справы” гэтай арганізацыі. Але ён вельмі просты: вельмі зручна дэманстраваць "дабрачыннасць", не ўкладаючы ў гэіа ўласных сродкаў.
Апублікавана ў
Дзяржава