Віцебскі аблвыканкам прыняў новае рашэнне наконт аплаты летнікаў
Рашэнне «О тарифах на услуги воспитательно-оздоровительных, спортивно-оздоровительных лагерей» размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, было падпісаны Аляксандрам Субоціным 19 верасня і днямі апублікавана. Па сутнасці, асноўная адрозненне новай інструкцыі ад ранейшай, заключаецца ва ўвядзенні азначэння «летнік з дзённым знаходжаннем дзяцей» і, адпаведна, разліку тарыфаў на паслугі такіх летнікаў у залежнасці ад колькасці дзён знаходжання. Юрыст звяртае ўвагу на яшчэ адну важную акалічнасць.
У Парку 1000-годдзя Віцебска зноўку садзілі дрэвы. Гэта ўжо мясцовы мем
Падчас суботніка 12 кастрычніка тут высадзілі 200 туй і алею са срабрыстых клёнаў. Высадка дрэваў у Парку 1000-годдзя Віцебска – гэтаксама 200 туй – праходзіла і летась. Пасадкі за Лядовым палацам праводзяцца ў сярэднім двойчы за год, але расліннасць упарта не жадае прыжывацца, а гарадскія ўлады не збіраюцца высветліць прычыны, чаму так адбываецца. Проста зноў і зноў паказальна бяруць удзел у суботніках.
У Віцебску пачалі ўзвядзенне флагштока – аб'екта, які крытыкуюць нараджане, найперш за марнаванне бюджэтных сродкаў
Канструкцыю вышынёй 69 метраў ужо пачалі збіраць, а ў трэцяй дэкадзе кастрычніка яго ўсталююць на двухметровы пастамент. Пазней пачнецца афармленне «Плошчы герба і сцяга» - новага аб'екта гарадской інфраструктуры, пра кошт якога фіцяблянам так нічога не паведамляюць. А ён далёка не малы.
На цяплічным камбінаце «Рудакова» бракуе гароднінаводаў. Каб ліквідаваць праблему, перакваліфікавалі групу навучэнцаў каледжа
У Віцебскім аграрна-тэхнічным каледжы сёлета сфармавалі адмысловую групу, дзе навучэнцаў будуць рыхтаваць адразу па трох спецыяльнасцях: «гароднінавод», «кантралёр-касір» і «вытворца паўфабрыкатаў з мяса птушкі». Апошнія дзве спецыяльнасці ў навучальнай установе – не навіна, а вось навучанне на гароднінаводаў арганізвалі адмыслова дзеля патрэбаў цяплічнага камбіната камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Рудакова».
За апошні тыдзень суды Віцебшчыны істотна «пашчыравалі» над папаўненнем Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў
Паводле абнаўлення ад 11 кастрычніка, гэты спіс папоўніўся на 30 пунктаў – столькі разоў суды прымалі рашэнне аб прызнанні кантэнту інтэрнэт-рэсурсаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Суды Віцебскай вобласці ў перыяд з 4 па 10 кастрычніка прынялі 8 такіх рашэнняў.